Неабыякавыя нататкі

Я часта езджу па Беларусі. Па справах і проста вандруючы для душы. Бачу, што ў нашых населеных пунктах побач стаяць і праваслаўная царква, і каталіцкі касцёл. А яшчэ можна ўбачыць і сінагогу, і мусульманскую мячэць. Гэта таксама красамоўна характарызуе Беларусь — нашу Бацькаўшчыну. Беларусь — шматнацыянальная і шматканфесіянальная дзяржава. Так, яшчэ напрыканцы XIX — пачатку XX стагоддзя на нашых землях жылі не толькі беларусы, але і кітайцы, карэйцы, манголы, рускія, татары, яўрэі, літоўцы, латышы, украінцы, французы, немцы, туркі. І ў той далёкі час людзі існавалі ў міры і згодзе, займаліся шматлікімі рамёствамі, дапамагалі адзін аднаму, ад душы працавалі, тварылі, плённа развіваючы традыцыі продкаў. Не сакрэт, што беларуская талерантнасць адшліфоўвалася стагоддзямі. І наогул, мір і спакой вельмі важныя для ўсіх нас на генетычным узроўні. Ва ўсе часы!

У наш час у Беларусі праходзяць шматлікія нацыянальныя і міжнацыянальныя фестывалі. Далёка ў свеце вядомы міжнародны фестываль “Славянскі базар у Віцебску”. У Гродне традыцыйна адбываецца Фестываль нацыянальных культур. Не могуць не хваляваць гледачоў выступленні артыстаў Маладзечанскага квартэта “Краяны” ўкраінскай суполкі “Ватра”, танцавальных ансамбляў “Арыранг” Асацыяцыі беларускіх карэйцаў і армянскага “Эрэбуні”, спевакоў з Бабруйскага аб’яднання армян “Масіс”. Сябруюць ансамбль “Івянчанка”, што з Івянецкага аддзела Саюза палякаў на Беларусі, і Мінскае аб’яднанне ўкраінцаў “Обрій”.

З праектам “Беларусь шматнацыянальная”, што з 2012-га ладзіць апарат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей, артысты пабывалі ў Літве і Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі, Аўстрыі і Малдове, ва Украіне і ў Славеніі. Выступалі і ў польскіх Кракаве і Бельску-Падляшскім, наведалі Варшаву і невялікія “мясты” Беласточчыны: Семятычы і Стары Двор.

Гэтыя форумы і мерапрыемствы красамоўна сведчаць, што народнае адзінства — гэта вечная каштоўнасць, за якую ва ўсе часы лепшыя сыны і дочкі Бацькаўшчыны аддавалі свае жыцці. Сёння і ў самой Беларусі ўтульна адчуваюць сябе і армяне, і яўрэі, і рускія, і татары, і ўкраінцы.

Я ганаруся тым, што савецкі народ быў адзіным народам. Асабліва гэта праявілася ў тыя крывавыя 1418 дзён і начэй Вялікай Айчыннай. Інакш бы мы проста не выстаялі б, не перамаглі б. Людзі павінны быць напоўнены і сёння рашучасцю змагацца за шчаслівы лёс Беларусі. Трэба помніць і тое, што здраднікаў, ворагаў ва ўсе часы нацыянальнай гісторыі было нямала.

XXІ  стагоддзе — прыгожае і вялікае, самы час, каб грама-дзяне Беларусі ўсвядомілі сябе як адзіны народ. Зараз многія раздзелены, раз’яднаны. Нярэдка мы ставімся да суайчыннікаў, землякоў абыякава, нават варожа. За прыкладамі хадзіць далёка не трэба. Калі б стагоддзе назад у хату пастукаўся незнаёмы чалавек, яму б далі напіцца, прытулак, накармілі б, пакінулі б нанач. Не глядзелі б на яго нацыянальнасць, бедны ён ці багаты. Сёння мы баімся ашуканцаў, нават на парог не пусцім чужога чалавека — ён нечаканы, ад яго чакаюць адразу кепскага.

Мяне як грамадзяніна Рэспублікі Беларусі надзвычай усхвалявала, што 2021-ы праходзіць як Год народнага адзін-ства. Гэта вельмі важна, бо  сёння многіх людзей апанавалі абыякавасць, апатыя, некаторыя нават суседзяў не ведаюць, як завуць, не кажучы ўжо пра прыязныя, добразычлівыя адносіны. А суседзі павінны жыць па-суседску, дарыць раніцай кожнаму ўсмешку, радасць.

На жаль, сёння няма паміж намі сапраўднага адзінства, няма адносін да свайго народа як да родных людзей. Больш таго, нават сваякі сталі для многіх далёкімі. І чым далей — тым лепш… А ці лепш?! Людзі нават баяцца рэгістраваць шлюб, маўляў штампік у пашпарце нічога не значыць. Значыць! Многае значыць! І перш за ўсё тое, што ты пачаў давяраць учора яшчэ незнаёмым табе жанчыне ці мужчыне.

Мы, на жаль, забыліся, што словы “народ” і “родны” — аднакаранёвыя. Толькі адзінкі з нас вядуць генеалогію свайго роду, ведаюць сваіх продкаў у некалькіх пакаленнях. Канешне, ёсць і шчаслівыя выключэнні, дакладней — нармальныя адносіны, так як і павінна быць у добрых, цывілізаваных людзей.

Канешне, змяніліся многія рэаліі, дасягнуць ідэальных адносін цяжка і нярэдка нават немагчыма. Аднак гэта не значыць, што мы не павінны нічога рабіць, быць пасіўнымі сузіральнікамі грамадскага жыцця. Мы не павінны апускаць рукі і, нягледзячы ні на што, трэба імкнуцца да ідэалу, да лепшых адносін, добрых стаўленняў. Канешне, наша краіна ў мінулым перацярпела безліч трагедый як на ўзроўні асобы, асобна ўзятай сям’і, так і на ўзроўні нацыі. Шмат лепшых людзей  было рэпрэсіравана, выслана, расстраляна. Сапраўдных хлебаробаў прызнавалі кулакамі. І сёння адгалоскі страшнага мінулага яшчэ чуваць. Намерт-ва ўрэзаўшыся ў памяць нашых продкаў, яны накладваюць адбітак на сучасную грамадскую свядомасць.

У Год народнага адзінства мы павінны прызнаць свае памылкі. Нельга жыць, падзяляючы людзей на сваіх і чужых, падзяляць людзей па нацыянальных, партыйных ці нейкіх іншых прынцыпах. Нельга ісці да далейшага сацыяльнага расслаення грамадства.

Пытанне адзінства для нас мае каласальнае значэнне. У нас проста няма іншага выбару: для таго, каб захаваць краіну, пра што пастаянна і клапоціцца Прэзідэнт, мы павінны захоўваць не толькі гістарычнае, але і духоўнае адзінства. Зможам захаваць адзінства — зможам эфектыўна развівацца заўтра.

І што вельмі важна: імкненне да сапраўднага адзінства павінна ісці знізу, ад народа. Ды і вялікім, знакамітым лю-дзям нацыі трэба не толькі ганарыцца сваімі народнымі каранямі ды званнямі, але заставацца разам з гэтым самым народам, з гушчы якога выйшлі ў вялікі свет. Але потым многія “народныя” забыліся, што яны родам з вёскі…

Наша Бацькаўшчына — прыгожы сінявокі Божы куточак, шматнацыянальная краіна, утульная для жыцця. Пад яе небам усе нацыянальнасці жывуць у згодзе. Лёсы народаў, якія тут пражываюць, іх нацыянальныя культуры цесна аб’яднаны і сплецены, і ў той жа час у кожнага народа ёсць свая гістарычная памяць, свае нацыя-нальныя традыцыі, свой нацыянальны каларыт. Мы багатыя на агульную гісторыю, але ўсе мы розныя, і сваёй рознасцю, сваёй адметнасцю мы можам і павінны быць цікавымі адзін аднаму.

Беларусь, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, — унікальная краіна межнацыянальных, культурных, духоўных, рэлігійных і гістарычных каштоўнасцей. Давайце разам развіваць гэтыя векавыя каштоўнасці ў XXІ стагоддзі!

Канстанцін Карнялюк.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.