Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 9 °C

Зямліцы нашай песня і душа

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 19

Радзіма мая дарагая,

Ты ў шчасці жаданым жыві…

Алесь Бачыла.

Ні адзін канцэрт не рабіў на мяне такога глыбокага ўражання, не ўзрушваў так, да слёз, як той, што прайшоў сёлета ў сталічным Палацы спорту падчас VI Усебеларускага народнага сходу. Сходу, які меў ве-лізарнае гістарычнае значэнне, які прызнаны вышэйшай формай народнага прадстаўніцтва з заканадаўчым замацаваннем яго асобага прававога статусу. Можа, паўплывала ўсведамленне лёсавызначальнай для краіны сутнасці гэтага сходу, можа, падзеі мінулага года, калі Беларусь ледзь не вярнулі ў ліхія 90-я, і ў душы пасялілася трывога за лёс Радзімы, дзяцей і ўнукаў. Ці таму, што ў каторы ўжо раз пашчасціла пераканацца: якая яна прыгожая, квітнеючая, наша Беларусь, як хораша пра яе пяюць, якія добрыя і цёплыя вершы пра яе складаюць паэты, на якую пранікнёную мелодыю кладуць тыя слоўкі кампазітары. Многія песні — “Малітва”, “Спадчына”, “Мой родны кут…”, “Зорка Венера” — знаёмыя з дзяцінства, ім мо па паўвека. Іншыя ж — зусім маладыя. У адзіны канцэрт было сабрана самае лепшае пра Беларусь, пра бязмерную людскую любоў да яе. Такая эмацыянальная лавіна… Яна запаўняла душу, паланіла сэрца і розум. У тых эмоцыях — і высокая сінь чыстага неба, і бяздонная глыбіня празрыстых крыніц, і блакіт азёр, і шум лясоў, і бяскрайнія палі з залатымі спелымі каласамі, і ружова-белая духмяная кіпень майскіх садоў, і туман над рэчкай…



Апавядаючы пра родную старонку і чалавечыя пачуцці, звярнуся да тых песень, што ўтварылі музычны вянок для нашай прыгажуні-Беларусі. Краіна наша раскінулася “ад Нёмана і Буга да магутнага Дняпра, ад Белавежскай пушчы да азёр Браслаўскіх”. Яна мудрая, светлая, справядлівая і чэсная, наша Белая Русь. Зямля пад белымі крыламі. Край белых бяроз і прыгожых храмаў, дзе лёгка і вольна дыхаецца. “Ты заўсёды са мной, маленькая радзіма”, — запэўніваем мы разам са спявачкай і просім разам з ёй: “Толькі жыві, любімая, толькі квітней па-ранейшаму”. Няхай сабе ў Нью-Ёрку ці Варшаве — небаскробы і палацы, затое ў нас — шэпт лісця і птушыныя спевы: жаўрука ў нябесным блакіце, шпака — ля яго доміка, змайстраванага клапатлівымі рукамі чалавека, а сінічка звініць вунь проста за акном…

“Ты такая одна.

Разве это секрет?

Я на карте легко отыщу

твой портрет:

Голубые глаза и по пояс коса —

В самом центре Европы

такая краса!

И светло, и легко 

на душе у меня.

Я вздохну глубоко,

повторяя слова:

Это мама моя, это мама твоя —

Наша земля белорусская…”

Розныя ёсць краіны, але мая — лепшая. І ў шчасці, і ў журбе мы — разам з ёй.

Мы — беларусы. Працавітыя, мужныя. Памяркоўныя, талерантныя, з пачуццём годнасці і нацыянальнага гонару. Дзелім хлеб і соль, дружбу і поспех. Мы родныя адзін другому, суседзі, сябры. Адна вялікая сям’я, якой усе задачы па плячы. “Беларусь — гэта мы, гэта ты, гэта я…”. мы шануем спадчыну , што дасталася нам “ад прадзедаў спакон вякоў”, беражом і памнажаем традыцыі, якія мацуюць падмурак нашай дзяржавы.

Беларусы заўжды славіліся сваёй гасціннасцю:

“Хлеб ды соль, хлеб ды соль,

вышыты абрус,

Хлеб ды соль, хлеб ды соль —

Маці-Беларусь.

Хлеб ды соль, хлеб ды соль

мы падносім вам.

Хлеб ды соль і наш паклон

дарагім гасцям…”

“У нас ёсць спрадвечныя асновы светапогляду, якія робяць беларусаў нацыяй. Іх нельга страціць. А значыць, творчасць нашых вялікіх класікаў, вершы і песні народа, у якіх адлюстраваны важныя вехі гістарычнага шляху беларусаў, павінны знаходзіць адлюстраванне ў сучасных праектах… Гэта пытанне захавання нашай ідэнтычнасці і суверэнітэту, што немагчыма без разумення свайго гістарычнага і, калі хочаце, кармічнага права быць гаспадаром на сваёй зямлі. Мы, беларусы, жылі на ёй тысячагоддзі”, — падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на VI Усебеларускім народным сходзе.

“Мы — народ, и в этом

наша сила.

Создавали всё своим трудом.

Наши предки веру в нас вселили,

Что важней всего земля

и дом…”

Таму пра іх, зямлю і дом, трэба клапаціцца. Захаваць мір і спакой. Шчыра і аддана працаваць. Гадаваць і выхоўваць патрыётамі дзяцей. Летась, у няпростыя для нашай дзяржавы дні, нарадзілася песня “Любімую не аддаюць”: “Тут маё неба, мой дом, маё сэрца…”. Толькі тут. Бацькаўшчына — як глыток сцюдзёнай вады ў паўдзённую спякоту, як святло пуцяводнай зоркі ў начной цемры, як родны парог, на які сядаеш адпачыць пасля доўгіх вандровак…

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ,

член Беларускага саюза журналістаў.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!