У струмені часу.15 верасня адзначаецца Дзень бібліятэк Беларусі

У часы, калі яшчэ не было інтэрнэту, велізарная колькасць наведвальнікаў з раніцы збіралася каля дзвярэй Нясвіжскай цэнтральнай бібліятэкі, дзе пакорліва стаялі ў чарзе спачатку ў гардэроб, потым на атрыманне кніг, затым на іх зварот і, нарэшце, зноў у гардэроб.

Калі за высокімі вокнамі згасаў дзень і запальваліся ліхтары, аматары чытання, страціўшы лік часу, забываліся аб яго хуткаплыннасці і аб тым, што набліжаецца закрыццё бібліятэкі.

Але ніхто не кранаўся з месца, хутка дачытваючы і канспектуючы ў апошнія некалькі хвілін так удала здабытую кнігу, якую ў наступны раз хто-небудзь хутчэй за ўсё перахопіць.

Тыя часы ў мінулым. Зараз бібліятэка мае вялізны кніжны фонд, дзе знойдзецца не адзін асобнік патрэбнай кнігі.

Сёння Нясвіжскі раён абслугоўвае 21 бібліятэка. Штогод нашымі чытачамі становяцца каля 16 000 чалавек. Выдача выданняў складае больш за 225 000 асобнікаў літаратуры. Усяго ў бібліятэчны фонд уваходзіць 262 000 асобнікаў.

Ні для каго ні сакрэт, што бібліятэка ў наш час займаецца не толькі выдачай кніг. Сучасны свет патрабуе пастаяннага развіцця. Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя П. Пранузы працягвае рухацца наперад. Мы не стаім на месцы: пашыраем свой функцыянал, знаходзімся ў пастаянным пошуку новых форм работы.

Сацыяльна-значныя культурна-асветніцкія праекты — гэта штодзённая праца нашага крэатыўнага калектыву, які ўклаў шмат думак і сіл у кожны з іх.

На сённяшні дзень дзейнічае 17 праектаў: духоўна-асветніцкі цэнтр “Існасць”, “Парады з вуснаў несвіжан”, “Нясвіж чытае”, “Лёсам з Нясвіжчынай”, краязнаўча-патрыятычны праект “Вандроўкі па ваколіцах”, “Пакаленне”, “Твой бяспечны свет”, “Духоўнае слова”, “Здаровая нацыя”, “Абарані сябе сам”, “ЗаЧытанне”, праект па развіцці чытацкай актыўнасці “Біблія Ледзі”, “У кніжак няма канікул”, “Літаратурныя сезоны”, праект супрацоўніцтва з установамі дашкольнай адукацыі “Біблія Кроха”, “Абуджэнне”, студыя літаратурнага развіцця “Падарожжа з казкай”.

Чытачы і госці бібліятэкі з вялікім задавальненнем наведваюць нашы мерапрыемствы, знаёмяцца з людзьмі, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі сваёй малой радзімы, праявілі сябе ў розных галінах навукі, культуры, мастацтва, грамадскай дзейнасці. Гэтыя сустрэчы даюць магчымасць шырокай аўдыторыі карыстальнікаў асабіста ўбачыць і паслухаць вядомых землякоў, а нам, супрацоўнікам бібліятэкі, — задавальненне ад адкрыцця новых імён, ад карысных зносін, цесных сувязей з многімі героямі нашых праектаў, іх сваякамі.

Наша праектная дзейнасць настолькі разнастайная, што кожны можа знайсці цікавае і карыснае для сябе.

Паспяхова рэалізуецца раённая акцыя ў падтрымку кнігі і чытання “Бібліяноч”, прымеркаваная да Дня бібліятэк. Штогод удзел у ёй прымае каля 200 чалавек — дзеці, моладзь, падлеткі, людзі сталага ўзросту, для якіх праходзяць пазнавальныя і гульнявыя праграмы, сустрэчы з вядомымі пісьменнікамі Беларусі, майстар-класы, квэсты.

Гэты год — не выключэнне. 15 верасня наведвальнікі “Бібліяночы-2021” змогуць адправіцца ў захапляльную касмічную прыгоду. Каманд-удзельніц чакае вялікі квэст “Аўтастопам па галактыцы”, які пройдзе на планетах Флостан, Татуін і Паліфем, галактыцы Аркіл, караблі Настрома. Госці будуць мець магчымасць наведаць майстар-класы, Зорнага Аракула, Астролага, гульнявую пляцоўку “Зорны гарадок”, міжгалактычную дыскатэку, зрабіць арыгінальныя фотаздымкі на касмічных фотазонах, нанесці аквагрым, неонавае шоу. Касмічныя прыгоды прыдуць да спадобы як дарослым, так і дзецям.

Заўсёды падчас мерапрыемства ўзнагароджваюцца лепшыя чытачы і бібліятэчныя актывісты. У гэтым годзе лідарамі чытання сталі: Эвеліна Сільвановіч (8 “В” клас сярэдняй школы № 4 г. Нясвіжа), Захар Мірановіч (4 “Б” клас сярэдняй школы № 4 г. Нясвіжа), Марыя Нялюбіна (9 “Б” клас сярэдняй школы № 1 г. Нясвіжа), Алена Карась, Вольга Міцяніна.

Тытул “Сям’я, якая больш усіх чытае” атрымае шматдзетная сям’я Бяганскіх.

Хочацца адзначыць бібліятэчных актывістаў: удзельніц праекта “Парады з вуснаў несвіжан” Паліну Літвінскую і Кацярыну Здзераву і пастаяннага чытача і члена раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі” Алену Шаблоўскую.

Таксама пройдзе ўзнагароджанне пераможцаў творчага конкурсу “Космафантазіі” і анлайн-конкурсу “Мы вырасцем і ў космас паляцім”, якія зараз праходзяцьу рамках акцыі.

Бібліятэка сёння — гэта сучасны інфармацыйны цэнтр, дзе можна не толькі атрымаць новыя веды, але і змястоўна правесці вольны час. Сучасная бібліятэка, як ніколі, абавязана быць крыніцай жывых зносін людзей, месцам для творчага і інтэлектуальнага вольнага часу. Дзверы бібліятэкі заўсёды адкрытыя нашым гасцям: паэтам і пісьменнікам, навукоўцам і краязнаўцам, дзеячам розных галін мастацтва. Падзяліць свае інтарэсы з сябрамі, атрымаць магчымасць самавыяўлення пра зтворчую дзейнасць — усё гэта можна рэалізаваць у клубах па інтарэсах, якіх на сённяшні дзень у сетцы бібліятэк раёна 27.

Шырока вядзецца праца і ў сацыяльных медыя. Кожны можа знайсці нас у інтэрнэт-прасторы: у сацыяльных сетках ВК (“Библио Детки”, “Читающий Несвиж”), ОК (“Читающий Несвиж”, Instagram, Facebook, YouTube, TikTok, на сайце установы.

Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя П. Пранузы курыруе работу бібліятэк раёна. Для павышэння прафесійнай кампетэнцыі, развіцця творчых здольнасцей бібліятэк араўарганізуюцца разнастайныя раённыя конкурсы, семінары ў рамках “Школы прафесійнага майстэрства”. Бібліятэкары штогод прымаюць удзел у абласных і рэспубліканскіх конкурсах, становяцца пераможцамі.

Сучасны бібліятэкар — гэта перш за ўсё прафесіянал у сваёй спецыялізацыі, камунікабельны, творчы чалавек, які ўмее працаваць у камандзе і рэалізоўваць праекты, карысныя для чытачоў і грамадства ў цэлым. Кожны працоўны дзень бібліятэкара сёння не падобны на іншы і трэба быць вельмі мабільным, каб усё паспець. У ідэале сучасны бібліятэкар — не толькі спецыяліст сваёй вобласці, але і настаўнік, псіхолаг, аўтар, адміністратар і рэжысёр.

15 верасня адзначаецца Дзень бібліятэк Беларусі. У сувязі з гэтым я хачу павіншаваць усіх, хто не ўяўляе сваё жыццё без кнігі, ведаў, асветы.

Паважаныя калегі, вам належыць найважнейшая роля ў сучасным грамадстве — захаваць культурную спадчыну нашай краіны і перадаць яе будучым пакаленням. Дзякую вам і ветэранам бібліятэчнай справы за значны ўклад у развіццё культурнага патэнцыялу нашага раёна, працавітасць і паўсядзённае імкненне быць карыснымі. Моцнага вам здароўя, дабрабыту вашым сем’ям. Няхай любоў да кнігі і чытачоў знаходзіць жывы водгук у сэрцах людзей, натхняючы вас на творчасць і наватарства!

ЛюдмілаВітко, дырэктар Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі

імя Паўлюка Пранузы.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.