Чакаецца пахаладанне і дажджы

Сёння, 17 верасня, сіноптыкі перадаюць суцэльна воблачнае надвор’е, на працягу дня — дажджы. 13…14 градусаў вышэй за нуль — дзённая тэмпература. Ціск — 738 мм рт. сл. Вецер — паўднёвы — 5 — 7 м/с. Уначы — 9…10 градусаў са знакам “+”.

У суботу — таксама хмарна і дождж. Удзень слупок тэрмометра падымецца да адзнакі не больш чым +9°С. Паўночна-ўсходні вецер складзе — 4 — 6 м/с. Ціск — 738 мм рт. сл. Ноччу — +7°С.

У нядзелю характар надвор’я не зменіцца: на працягу дня — воблачнасць і дажджы. Паказчыкі тэмпературы застануцца нязменнымі.  Ціск — 743 мм рт. сл. Вецер — заходні — да 6 м/с.

Панядзелак, па дадзеных спецыялістаў, будзе менш дажджлівым: ападкі чакаюцца толькі ранкам. На працягу дня — пахмурна без праясненняў. +7…+9°С — удзень. Ціск — 745 мм рт. сл. Узмоцніцца паўночна-ўсходні вецер — 6 — 8 м/с, парывы — да 9.

“НН”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.