Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 11 °C

Дзень беларускага пісьменства ў Капылі

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 1

Пост опубликован: 06.09.2021

На выхадных старажытны Капыль ператварыўся ў літаратурную Мекку: 4 — 5 верасня сюды на 28-ы Дзень беларускага пісьменства з усіх куткоў краіны прыехалі прыхільнікі роднага беларускага слова. Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня. Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным горадзе Полацку. Капыль быў выбраны месцам правядзення мерапрыемства не выпадкова — гэта адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі. Яго гісторыя вельмі багатая на культурныя факты і падзеі, у тым ліку і звязаныя з выдавецкай дзейнасцю.



Асноўнымі мерапрыемствы Дня беларускага пісьменства-2021 сталі урачыстае адкрыццё свята, цырымонія ўзнагароджання пісьменнікаў-пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі і цырымонія закрыцця свята.

Культурная і дзелавая праграма для жыхароў і гасцей горада і раёна была  вельмі насычанай.

На працягу двух дзён ўдзельнікі і госці знаёміліся з новымі кніжнымі выданнямі, сустракаліся з беларускімі і замежнымі літаратарамі, журналістамі, выдаўцамі, слухалі выступы паэтаў і пісьменнікаў, творчых калектываў і выканаўцаў. У горадзе дзейнічалі святочныя адукацыйныя і забаўляльныя пляцоўкі, на цэнтральнай плошчы прайшлі выступленні самабытных беларускіх калектываў і зорак беларускай эстрады. Паколькі свята праходзіла у Год народнага адзінства, на тэрыторыі горада было размешчана шмат тэматычных экспазіцый, прысвечаных гісторыі краіны, яе ўз’яднання ў 1939 годзе, ваеннаму перыяду і людзям, якія ўнеслі значны ўклад у яе развіццё. Сярод такіх падзей — 80-годдзе з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны. На цэнтральнай пляцоўцы «Адзінства», аформленай ў адпаведнасці з зададзенай тэмай, былі прадстаўлены газеты і часопісы 1921–1939 гадоў. На выставе друкаваных выданняў «17 верасня — Дзень народнага адзінства» гледачы маглі пазнаёміцца з унікальнымі артэфактамі таго часу, звязанымі з уз’яднаннем беларускага народа. Напрыклад, Нацыянальны гістарычны музей прадставіў плашч і кабуру Сяргея Прытыцкага, які падпісваў у Маскве дакументы па ўваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР. Акрамя арыгінальных выданняў, арганізатары падрыхтавалі калажы з такімі публікацыямі, каб любы жадаючы мог узяць іх сабе на памяць. Таксама ў 2021 годзе ўпершыню прайшоў інтэрактыўны пешаходны Qr-квэст «Капыльскі рог». Яго ўдзельнікі змаглі праявіць свае інтэлектуальныя здольнасці, папоўніць веды пра беларускіх пісьменніках, а таксама паспрабаваць свае сілы ў літаратурным конкурсе. Удзел у свяце прыняла і дэлегацыя Нясвіжчыны, якую ўзначаліў намеснік старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Балцянкоў. На традыцыйных святочных пляцоўках выступілі творчыя калектывы раёна, свае экспазіцыі падрыхтавалі майстры  народнага клуба “Дыяменты” Нясвіжскага РЦК і супрацоўнікі Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П.Прануза,  актыўна ўзаемадзейнічалі з гледачамі ўдзельнікі ўзорнай студыі акцёрскага майстэрства “Творяки” Нясвіжскага гарадскога маладзёжнага цэнтра і артысты  тэатра імя Уршулі Радзівіл.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!