У добразычлівай атмасферы

Талака… Суседзі… Малая радзіма… гэтыя цёплыя словы сталі галоўнымі на свяце вёскі, якое прайшло ў вёсцы Завітой. Удзельнікі ансамбля народнай песні “Рэха” і маладыя артысты Завітанскага клуба-бібліятэкі шчыра віталі аднавяскоўцаў. Павіншаваць суседзяў і ўручыць ім музычныя падарункі прыехалі артысты  з Навасёлак — Таццяна Кунігель, з Гарадзеі — Віктар Шыманскі, з аграгарадка Новагарадзейскага — Таццяна Язэпчык.

Амаль дзве гадзіны святочны канцэрт упрыгожвалі яркім гумарам, трапнымі прыказкамі, гісторыямі з жыцця вядучыя-суседкі Альбіна і Алена. У добразычлівай атмасферы праходзіла і адмысловае ўзнагароджанне, падчас якога загадчык клуба-бібліятэкі Лілія Ільюшэнка адзначыла і юбіляраў, і самых малодшых жыхароў, і старэйшых завітанцаў.

Ад паважаных гасцей з шчырымі віншаваннямі выступіла старшыня Гарадзейскага сельскага савета Наталля Цвірка, якая прыгадала цікавыя моманты з гісторыі вёскі.

Упрыгожваннем вясковага свята сталі гандлёвыя рады і атракцыёны для дзяцей. Няхай працвітае вёска і будуць здаровымі яе жыхары і госці!

“НН”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.