Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

Урок ведаў у замку Радзівілаў

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

1 верасня ў канферэнц-зале сектара па навукова-экскурсійнай рабоце “Палацавы ансамбль” нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” прайшоў урок ведаў для вучняў 10 класаў Нясвіжскай гімназіі.

Тэма ўрока ў гэтым годзе як ніколі актуальная — “Дзень народнага адзінства”.



17 верасня 1939 года пачаўся вызваленчы паход рабоча-сялянскай Чырвонай арміі ў заходнюю Беларусь, які карэнным чынам змяніў тагачасную палітычную карту на карысць Савецкага саюза, але і надаў сучасныя абрысы (з некаторымі наступнымі зменамі) тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Каб больш паглыблена разгледзець тыя падзеі, урок прайшоў у выглядзе пасяджэння Лігі Нацый, якая існавала з 1920 па 1946 год.

Вядучы спецыяліст па музейна-педагагічнай дзейнасці музея-запаведніка Вячаслаў Мазалеўскі раздзяліў вучняў на пяць груп — так у “пасяджэнні” прымалі ўдзел сакратарыят Лігі Нацый, дэлегаты трох краін-удзельніц (Францыі, якая падтрымлівала рэжым Пілсудскага, нейтральнай Іспаніі, СССР) і дыпламаты сучаснай Беларусі. Хлопцы і дзяўчаты разглядалі гістарычныя здымкі, якіх была падрыхтавана вялікая колькасць, уважліва знаёміліся з гістарычнымі фактамі, якія адбываліся на тэрыторыі заходняй Беларусі ў межваенны перыяд і падчас вызваленчага паходу Чырвонай арміі, абмяркоўвалі складанае становішча беларускага народа — “крэсаў усходніх”. Вучні настолькі пагрузіліся ў атмасферу, выказвалі цікавыя заўвагі і разважанні, што замест запланаваных 45 хвілін урок доўжыўся амаль дзве гадзіны.

Скончылася “пасяджэнне” падвядзеннем вынікаў, якія дзеці агучвалі самі. 17 верасня 1939 года — дата, якая вельмі паўплывала на далейшае жыццё беларусаў заходніх тэрыторый, да якіх належыў і Нясвіж і першага верасня вучні гімназіі як ніколі зразумелі важнасць гэтых падзей.

“НН”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!