Горячие новости

113-гадовую жыхарку раёна павіншавалі са святам

0 0

Вольга Піліпаўна Плакса нарадзілася ў 1908 годзе ў вёсцы Малева, выйшла замуж у Асмолава і засталася тут назаўсёды. Пасля вайны і да самай пенсіі працавала ў мясцовай гаспадарцы. Была даяркай, паляводам — заўсёды на добрым рахунку. Напярэдадні Міжнароднага Дня пажылых людзей найстарэйшую жыхарку Нясвіжскага раёна наведалі прадстаўнікі мясцовай улады і грамадскіх аб’яднанняў на чале з намеснікам старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандрам Балцянковым. Нягледзячы на свой шаноўны узрост, Вольга Піліпаўна выйшла насустрач гасцям бадзёрай хадой і ў прыўзнятым настроі. Яна падзякавала ўсім за шчырыя віншаванні і падарункі і запрасіла да стала, дзе загадзя прыгатавала пачастунак. Гэты дзень для яе заўсёды даўгачаканы – столькі прыемных эмоцый, ўражанняў – сапраўднае свята.

 

Наталля ЕРМАШЭНКА.

Happy
Happy
0 %
Sad
Sad
0 %
Excited
Excited
0 %
Sleepy
Sleepy
0 %
Angry
Angry
0 %
Surprise
Surprise
0 %

Average Rating

5 Star
0%
4 Star
0%
3 Star
0%
2 Star
0%
1 Star
0%

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Content is protected !!