Аб варыянце праекта новага Асноўнага закона

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, падводзячы папярэднія вынікі работы Канстытуцыйнай камісіі на яе пашыраным пасяджэнні, заявіў, што ёсць варыянт праекта новага Асноўнага закона.

“Мінулі месяцы напружанай працы, вялі-кай работы, спрэчак, прэтэнзій адзін да аднаго. На наш заклік прыняць удзел у распрацоўцы новай рэдакцыі Асноўнага закона адгукнулася вялікая колькасць людзей, у тым ліку грамадскія аб’яднанні, — сказаў кіраўнік дзяржавы, адкрываючы пася-джэнне. — Вам давялося дэталёва вывучыць усе прапановы і ініцыятывы, прааналізаваць сусветны вопыт дзяржаўнага будаўніцтва, вывучыць сучасныя тэндэнцыі развіцця канстытуцыйнага заканадаўства. Гэта, безумоўна, вялікая работа”.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў усім членам камісіі за адказны падыход да справы, неабыякавасць, шчырасць і ўключанасць. “Я ўважліва сачыў за працэсам, слухаў вашы выступленні ў сродках масавай інфармацыі. Словам, быў паглыблены ў тое, што адбываецца. Можна канстатаваць, што ёсць варыянт праекта новага Асноўнага закона краіны”, — заявіў беларускі лідар.

Прэзідэнт адзначыў сістэмны характар прапануемых змяненняў, якія закранаюць практычна ўсе раздзелы Канстытуцыі. Папраўкі, паводле яго слоў, накіраваны на тое, каб зрабіць Асноўны закон краіны больш сучасным.

Асобна кіраўнік дзяржавы вылучыў тыя палажэнні, якія яму імпануюць у прапанаваным праекце.

Каштоўнасныя арыенціры грамадства

Аляксандр Лукашэнка пазітыўна ацаніў замацаванне ў Канстытуцыі каштоўнасных арыенціраў грамадства, у тым ліку захаванне гістарычнай праўды і памяці аб подз-вігу беларускага народа ў гады Вялікай  Айчыннай вайны.

“На мой погляд, гэта абсалютна правільна. Менавіта патрыятызм і гістарычная памяць робяць нас сапраўды адным народам, адзінай нацыяй. Калі мы ў Канстытуцыі акцэнтуем увагу на гэтым, то, давайце так, жыццёва кажучы, гэта нам не пашкодзіць, гэта не      будзе супярэчыць нормам і прынцыпам юрыспрудэнцыі”, — падкрэсліў Прэзідэнт.

Суверэнітэт і тэрытарыяльная цэласнасць

“Вы правільна прапануеце пакінуць непахіснымі канстытуцыйныя прынцыпы, накіраваныя на забеспячэнне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі, — згадзіўся з прапанаванымі папраўкамі Аляксандр Лукашэнка. — З імі мы адбылі-ся як нацыя, як суверэнная дзяржава, аб якой наш народ марыў стагоддзямі”.

Пераемнасць сацыяльнай палітыкі

Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў Асноўным законе прапануецца захаваць пераемнасць сацыяльнай палітыкі дзяржавы і нават прыкметна павысіць узровень сацыяльнай абароненасці грамадзян. “З гэтым я згодны. Гэта адпавядае дзяржаўнаму курсу, які падтрымлівае большасць грамадзян краіны. Але тут ёсць небяспека скаціцца да льгатавання ўсяго і ўся. Вось гэтага дапусціць нельга ні ў якім разе, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Сацыяльная абароненасць — гэта не ёсць пашырэнне льгатавання”.

Беларускі лідар лічыць, што новая Канстытуцыя павінна прадаставіць, калі гэта магчыма, большыя магчымасці для самарэалізацыі людзей, чым цяперашняя. “Нашы людзі вельмі прывязаны да дзяржавы і лічаць, што дзяржава павінна рабіць усё (большасць грамадзян, не ўсе) — ад рамонту агароджаў да будаўніцтва жылля”, — заўважыў Прэзідэнт. У будучым, на яго думку, сітуацыя павінна паступова мяняцца.

“Упэўнены, што беларусы пазітыўна ўспрымуць прапановы камісіі аб замацаванні гарантый пенсійнага забеспячэння, падтрымкі сем’яў з дзецьмі, каштоўнасці сям’і і шлюбу, роўных магчымасцей для асоб з інваліднасцю”, — заявіў беларускі лідар.

Гарманізацыя палітычнай сістэмы і пераразмеркаванне паўнамоцтваў

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, адна з важных прапаноў Канстытуцыйнай камісіі датычыцца палітычнай сістэмы краіны і накіравана на тое, каб зрабіць яе больш гарманічнай і збалансаванай, пераразмеркаваўшы паўнамоцтвы Прэзідэнта, парламента і ўрада, устанавіўшы канстытуцыйны статус Усебеларускага народнага сходу, Цэнтрвыбаркама.

“Таксама прапанавана пашырыць гарантыі судовай абароны правоў грамадзян”, — сказаў беларускі лідар.

БелТА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.