Атрымана 112489,9 тоны малака. Тэмп росту склаў 100,2 %

За дзевяць месяцаў 2021 года на малочна-таварных фермах і  комплексах раёна атрымана 112489,9 тоны малака. Плюс у параўнанні з адпаведным леташнім перыядам склаў 269,4 тоны, або тэмп росту — 100,2 %. Аб гэтым “НН” паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама. Найбольшыя аб’ёмы валавой вытворчасці ў СВК “Агракамбінат Сноў”, ААТ “Новае жыццё” і “17 Верасня”. А вось прыбаўка ў параў-нанні з 9 месяцамі 2020 г. самая высокая ў вераснёўцаў: 691,4 т, або 7,9 %. На другім месцы — ЗАТ “1 Мая”, дзе плюс склаў 628,8 т, або 11,3 %. На трэцім — ААТ “Грыцкевічы”, чые каровы далі малака болей на 425,5 т, або на 4,9 %. Затым ідзе ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” (+386,6 т, або 5,3 %). Прыбавілі ў тэмпах таксама ААТ “Сейлавічы”, “Гарадзея”, “Лань-Нясвіж”, “Юшавічы”.

Больш складаным для дойнага статка раёна стаў верасень, калі агульны валавы надой быў меншы за леташні. Разам з тым, высокую планку ўзнялі жывёлаводы ЗАТ “1 Мая” (+18,9 %), ААТ “Лань-Нясвіж” (+10,9 %), ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” (+6,5 %).

Рэалізаваў раён малака 101696,5 т (99,5 % ад леташняга). Значна перавысілі ўласныя аб’ёмы продажу першамайцы (+17,1 %), вераснёўцы (+8,2 %), жывёлаводы “Нясвіжскіх Астровак” (+5,4 %) і “Грыцкевіч” (+5 %). У т.л. у верасні найбольшая прыбаўка была ў “1 Мая” (на 23,7 %), у ААТ “Лань-Нясвіж” (на 6,5 %), у “Нясвіжскіх Астроўках” (на 4 %). Пры таварнасці малака па раёне 90,4 % значна вышэй яна ў ААТ “Новае жыццё” (94,6 %), у “17 Верасня” (91,5 %), у “Нясвіжскіх Астроўках” (91,3 %). Прыкметна перавысілі сваю леташнюю планку ДП “ЭБ “Свеклавічная”, ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, “17 Верасня”, “Грыцкевічы”, “Новае жыццё”, ЗАТ “1 Мая”.

Надой малака на карову дасягнуў па раёне 6384 кілаграмаў, што болей леташняга на 94 кг, або тэмп росту склаў 101,5 %. Самая высокая прадуктыўнасць дойнага статка застаецца ў СВК “Агракамбінат Сноў”, дзе дояць у сярэднім на адну фуражную карову па 8292 кг малака. Другі паказчык па раёне — у ААТ “Грыцкевічы” (7706 кг). Трэці — у “Нясвіжскіх Астроўках” (6796 кг). Варта адзначыць наступны факт: летась па выніках 9 месяцаў надой на карову — 6 тысяч кілаграмаў малака і вышэй быў у шасці гаспадарак, сёлета — у васьмі. З разраду 5-тысячнікаў у 6-тысячнікі перайшлі ААТ “Юшавічы” і “Сейлавічы”.

У працэнтных адносінах найбольшая прыбаўка прадуктыўнасці фуражнай каровы выглядае такім чынам: ААТ “17 Верасня” — плюс 8,2 %, ЗАТ “1 Мая” — плюс 7,4 %, “Грыцкевічы” — плюс 6,4 %, “Нясвіжскія Астроўкі” — плюс 5,6 %.

У т.л. у верасні па раёне на карову ў сярэднім было надоена па 690 кг малака (+2 кг). Лідарамі па прадуктыўнасці з’яўляюцца СВК “Агракамбінат Сноў” (885 кг), адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Грыцкевічы” (860 кг), “17 Верасня” (762 кг), “Нясвіжскія Астроўкі” (754 кг), “Новае жыццё” (749 кг), “Гарадзея” (742 кг). Найбольшай прыбаўкі за месяц дабіліся працаўнікі фермаў ААТ “Лань-Нясвіж” — на 53 кг, першамайцы — на 41 кг і “Нясвіжскіх Астровак” — на 37 кг.

Вытворчасць (вырошчванне) жывёлы і птушкі склала за аналізуемы перыяд 32572,2 тоны. Гэта 94,2 % ад леташняга паказчыка. Найбольшая валавая вытворчасць у снаўчан — 20027,7 т, у ланцаў — 3223,9 т, у гарадзейцаў — 1885,6 т і першамайцаў — 1215,3 тоны. Прыкметная
прыбаўка ў мясным цэху назіраецца ў “17 Верасня” — на 19,3 %, ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” — на 8,9 %, “1 Мая” — на 6,1 %, ААТ “Грыцкевічы” — на        4,3 %, “Гарадзея” — на 3,5 %.

У т.л. буйной рагатай жывёлы на фермах і комплексах раёна было вырашчана 12896,8 тоны (+3,8 %), з іх у верасні — амаль 1449 тон (+4,5 %). Найбольшыя аб’ёмы вытворчасці ў “Снове”, “Гарадзеі”, “1 Мая”, “Новым жыцці”, “Нясвіжскім райаграсэрвісе”, “17 Верасня”.

У свінагадоўчым цэху раёна вытворчасць склала 11399,3 т (98,1 %). У т.л. снаўчане давялі свой паказчык да 7761,3 тоны (+0,4 %), ланскія свінаводы — да 2795 тон (+2,4 %).

Сярэднясутачная прывага адной галавы буйной рагатай жывёлы па раёне дасягнула 845 грамаў, што болей леташняга на 10 г, або +1,2 %. Самае высокае прыбаўленне жывёлы ў вазе маюць “Агракамбінат Сноў” — 1024 грамы, “Гара-дзея” — 907 г, “Новае жыццё” — 901 г, ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя” — 866 г, “Грыцкевічы” — 839 г. Найбольш леташні паказчык перакрыты ў “17 Верасня” (+63 г), племпрадпрыемстве (+56 г), “Агракамбінаце Нясвіжскі” (+47 г), “1 Мая” (+41 г). І калі летась шэсць гаспадарак мелі сярэднясутачную прывагу буйной рагатай жывёлы 800 грамаў і вышэй, то сёлета — сем гаспадарак. У т.л. у верасні па раёне сутачная прывага дасягнула 853 грамаў. У “Снове” яна спынілася на метцы ў 1076 г, у “Гарадзеі” — у 913 г, у сортавыпрабавальнай станцыі ўзнялася да 910 грамаў.

Сярэднясутачная прывага адной галавы свіней па раёне ўзнялася да 687 грамаў, што на 15 г болей леташняга ці на 2,2 %. Добра папрацавалі работнікі свінагадоўчага комплекса СВК “Агракамбінат Сноў”. Яны давялі гэты паказчык да 833 грамаў, на 26 г перавысіўшы ранейшы, або на 3,2 %.

Па стане на 1 кастрычніка сельгаспрадпрыемствах раёна налічвалася 72684 галавы буйной рагатай жывёлы — на 1151 галаву болей леташняга. Прыкметна вырас гэты статак у “Снове” — на 720 галоў, “1 Мая” — на 470, “Гарадзеі” — на 422 галавы. У працэнтных адносінах большы рост маюць першамайцы — на 6,7%.

Свіней на комплексах і фермах налічвалася 73745 галоў — болей за мінулы год на 1055 (+1,5 %). Значна нарасцілі пагалоўе снаўчане — на 3761 галаву (+10,4 %), і цяпер на іх комплексе стаіць без малога 40 тысяч свіней. 350 “пятачкоў” дабавілі ланскія працаўнікі, зараз іх свінакомплекс змяшчае амаль 25 тысяч з паловай галоў.

Рабочыя ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” даглядаюць 178 авечак. Вырасла атара на 56 галоў. На птушкаферме СВК “Агракамбінат Сноў” цяпер знаходзіцца на адкорме 826,5 тысячы бройлераў. Рост да леташняга паказчыка склаў тут 130,2 %.

Мы стаім на парозе апошняга месяца восені. Наперадзе — зімоўка жывёлы. І справа гонару працаўнікоў — зрабіць так, каб яна была сытнай, цёплай, камфортнай і прадуктыўнай. У раёне працягваецца нарыхтоўка кармоў, падрыхтаваны памяшканні, тэхналагічнае абсталяванне. Жывёлаводы нацэлены на актыўную працу ў гэты перыяд. Два месяцы застаецца да завяршэння каляндарнага года. Гэта час, калі яшчэ можна штосьці паправіць, скарэкціраваць, палепшыць, каб дастойна здаць вахту 2021-га           і спланаваць работу на 2022 год,    акрэсліць задачы, якія калектывы і будуць вырашаць.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ,

журналіст.

P.S. На мінулым тыдні ў Мінску прайшоў VII экспартны форум “Беларусь малочная”. Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання нашай рэспублікі Іван Крупко, даючы інтэрв’ю журналістам, паведаміў такія факты: вытворчасць малака ў Беларусі за апошнія 5 гадоў вырасла болей чым на 10 %; у бягучым годзе яго будзе атрымана больш леташняга на 100 тысяч тон. Прыемна, што ў агульныя дасягненні дзяржавы ўносяць свой уклад і жывёлаводы Нясвіжчыны.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.