На палях раёна працягваецца кукурузны сезон

Па стане на 6 кастрычніка ў раёне ўбрана звыш 8 тысяч гектараў кукурузы — 58% ад неабходнага. У тым ліку на корм і сілас — звыш 7 тысяч га, на зерне — звыш 980 га.

Кукурузу ў ААТ “17 Верасня” вырошчвалі сёлета на 1440 гектарах. На корм жывёле і сілас адвялі 1100 га, астатняе — на зерне. Зараз поўным ходам ідзе ўборка.

Камбайнер Аляксандр Дземідовіч

Кукурузную масу на сілас скошваюць механізатары Мікалай Сідарцоў і Сяргей Арціменя. Адвозяць яе да траншэй вадзіцелі Юрый Налівайка і Дзмітрый Азарка, механізатар Валерый Дзявойна. За дзень выдаюць “на гара” больш за тысячу тон масы. У сераду была запоўнена 12-я па ліку траншэя кукурузнага сіласу — каля МТФ “Круты Бераг”. Скошана па стане на раніцу 6 кастрычніка 800 гектараў, закладзена звыш 31530 тон.

Вадзіцель Мікалай Юрашчык

На зерне гэту культуру ўбіраюць камбайнеры Аляксандр Дземідовіч на “КЗС – 1218”, Сяргей Зянько на “Лексіёне – 550” і Юрый Клаўсюк на “КЗС – 2124”. Дарэчы, у Юрыя Дзмітрыевіча камбайн новенькі, летам першы сезон жаў збажыну. Вадзіцелі Мікалай Юрашчык, Сяргей Радаман, Аляксандр Була адвозяць зерне з поля. Частку — на сушылку КЗСВ-40Г, дзе яго дапрацоўваюць аператары Мікалай Грушнік і Віктар Чыжэўскі. Частку — на плюшчэнне, якім займаецца механізатар Сяргей Малец. Па стане на 6 кастрычніка было сплюшчана 646 тон.

Зоя ВОСІНА.

Фота Іны ВАСІЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.