Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 6 °C

Не ігнаруйце масак

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Пост опубликован: 03.10.2021

Нядаўна стала сведкай
наступнага інцыдэнту.
Магазін «Міла». Пакупніцы, якая намерылася расплаціцца за тавар, касір ветліва прапанавала:

— Жанчына, надзеньце маску. Без яе мы не абслугоўваем.

— І не разлічыце мяне зараз? — пачулася абуранае ў адказ.

— Мы не маем права. Калі ў вас няма маскі, можаце набыць у нас.

Нешта незадаволена буркнуўшы, жанчына выйшла з магазіна. Без пакупкі. Прагуляўшыся дагэтуль без маскі па   гандлёвай зале.



Я ўслед падала для аплаты набор з 25-і аднаразовых масак. Не, не ў піку папярэдняй наведвальніцы, не падумайце так. Проста зрасходавала свае аднаразовыя запасы і зайшла па іх знарок.

Людзі па-рознаму ставяцца да нашэння масак. Хтосьці — станоўча, хтосьці — адмоўна, маўляў, яны не дапамагаюць у прафілактыцы захворвання кавід-19. А ўсё ж, як бы там ні было, нейкая заслона паміж табой і навакольнымі ёсць, мікрачасцінкі ад выдыхання ў паветры не разлятаюцца. І побач з сацыяльным дыстанцаваннем, частым мыццём рук, апрацоўкай іх дэзсродкамі, вакцынацыяй маскі сваю ролю ў прафілактыцы інфекцыі ці зніжэнні ўзроўню захворванняў адыгрываюць. Толькі кожнаму з нас трэба быць больш абачлівымі, з разуменнем адносіцца да ўзнікшай праблемы.

А вось разумення хапае далёка не ва ўсіх. У суботу сяброўка мне ўзрушана, абурана расказвала:

— Уяўляеш, у «Віталюры» пакупніца голымі пальцамі перабірала здобу. Побач жа пальчаткі аднаразовыя вісяць, каб мы маглі імі карыстацца. Няўжо так цяжка было іх надзець?! Я зрабіла заўвагу — праўда, узяла жанчына пальчатку, нічога мне не сказала. А хто ведае, што ў яе на скуры рук магло быць?!

Нас накрыла чацвёртая хваляCovid-19. Колькасць памерлых  ад інфекцыі ў свеце набліжаецца да 5 мільёнаў. У Беларусі бальніцы зноў перапрафіляваны пад лячэнне ад гэтай заразы. Кожныя суткі ў рэспубліцы рэгістрыруюць звыш 1900 захварэўшых. Ускладняюць справу сезонныя (восень!) вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі, якія мы падхоплівалі і да Covid. Таму трэба прымаць усе захады для засцярогі.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ,

г. Нясвіж.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!