Рэкордны ўраджай зерня кукурузы

У сярэднім больш чым па 170 цэнтнераў з гектара кукурузы на зерне намалочваюць сёлета камбайнеры СВК “Агракамбінат Сноў”. Стараюцца Аляксандр Грынаш (намалаціў на сённяшнюю раніцу 982 тоны), Сяргей Гаргун (намалаціў 831 тону), а таксама Сяргей Вайняк, Вячаслаў Асташаў і Дзмітрый Чыбрык.

Аляксандр Грынаш

Сяргей Гаргун

Па стане на раніцу 7 кастрычніка яны ўбралі 205 га (37%) і намалацілі больш за 3,5 тысячы тон буштырнага зерня, у тым ліку за апошні дзень — болей за тысячу тон. Кукуруза дасушваецца, а таксама ідзе на плюшчэнне. Загерметызавана ў рукавах ужо звыш дзвюх тысяч тон. На адвозку ўраджаю з палёў занараджваюцца штодзённа пяць аўтамашын. Гэтым займаюцца Дзмітрый Міклашэвіч, Леанід Вялічка, Дзмітрый Кунцэвіч, Вячаслаў Грыцкевіч і Алег Віннічак.

Адначасова ў сельгаспрадпрыемстве ўбіраюць кукурузу на сілас. Даручана гэта работа механізатарам Андрэю Даменікоўскаму, Андрэю Шарамету, Яўгену Дударэвічу і Дзмітрыю Зубовічу. Яны нарыхтавалі 43,8 тысячы тон зялёнай кукурузнай масы на сілас. З гектара яе выходзіць па 462 цэнтнеры.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ,

Фота Уладзіміра СЛАБКО, старшыні прафкама СВК “Агракамбінат Сноў”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.