Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 14 °C

Аб новых пенсійных гарантыях шматдзетным маці

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ў сваім Telegram-канале нагадала аб новаўвядзенні ў пенсійным забеспячэнні шматдзетных маці, па якім з гэтага года павялічана агульная працягласць часу па доглядзе дзіцяці, якая ўключаецца ў працоўны стаж, а таксама зніжаны неабходны пенсійны ўзрост.

Норма ўступіла ў сілу з 1 студзеня гэтага года ў адпаведнасці з указам “Аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян”. Шматдзетным маці, якія нарадзілі пяць і больш дзяцей і выхавалі іх да 8-гадовага ўзросту, прадастаўлена права на працоўную пенсію па ўзросце са зніжэннем агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту на 5 гадоў. Пры гэтым устаноўлены паніжаныя патрабаванні да стажу работы: патрабуецца 5 гадоў работы з выплатай абавязковых страхавых узносаў (страхавы стаж) і 15 гадоў агульнага стажу (з улікам страхавога).



Па інфармацыі БелТА

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!