Горячие новости

Мікалай Стрэльскі: Я ніколі без газеты не жыў

0 0

Іменна так сказаў несвіжанін Мікалай Мікалаевіч Стрэльскі, калі зайшла гутарка пра нашу раённую газету. Ён прыехаў у Нясвіж у 1972 годзе, 42 гады аддаў рабоце ў Нясвіжскай раённай бальніцы. Доктара Стрэльскага многія ведаюць і памятаюць, удзячны яму за вернутае здароўе.

— Колькі сябе памятаю — я сябраваў з “раёнкай”. Выпісваю з таго часу, як стаў несвіжані-нам, тады гэта быў “Чырвоны сцяг”. Ужо колькі гадоў на пенсіі, а па-ранейшаму яе атрымліваю. Сачу за навінамі. Без гэтага ж проста немагчыма. Я ў курсе ўсіх падзей. Заўважыў: у “Нясвіжскіх навінах” з’явіліся новыя аўтары, новыя супрацоўнікі, ёсць новыя тэмы, — дзеліцца Мікалай Мікалаевіч. — З цікавасцю чытаю віншаванні з юбілеем, з днём нараджэння — людзей многіх ведаеш, і прыемна даведацца, што ў чалавека памятная дата. Спачуванні таксама чытаю. Падумаеш пры гэтым: ведаў такога, добры быў чалавек, і вось, на жаль, пайшоў з жыцця. Здзіўляюся, што некаторыя жыхары не выпісваюць “раёнкі”. Не разумею іх. А я без яе — як без рук.

Яго жонка, Таццяна Аляксандраўна, таксама любіць чытаць. Неяк увечары яна патэлефанавала мне — абмеркаваць адзін артыкул у “Нясвіжскіх навінах”. І запомнілася яе фраза: “З-за ўзросту і стану здароўя мы не можам часта бываць на людзях. Газета стала той нітачкай, якая звязвае нас са светам, з мясцовым жыццём”.

Сапраўды, значную ролю адводзяць “раёнцы” ў гэтай сям’і. Выпісваюць Стрэльскія і іншыя газеты, штосьці цікавае купляюць:

— Часам нават проста, каб заняць час, чытаем усё ад вокладкі да вокладкі. Падпіску нам рэгулярна афармляе Тамара Аляксандраўна, наш актыўны паштальён. Яна і пагутарыць, абмяркуе штосьці. Мы ёю вельмі задаволены.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.

 

Happy
Happy
0 %
Sad
Sad
0 %
Excited
Excited
0 %
Sleepy
Sleepy
0 %
Angry
Angry
0 %
Surprise
Surprise
0 %

Average Rating

5 Star
0%
4 Star
0%
3 Star
0%
2 Star
0%
1 Star
0%

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Content is protected !!