Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 6 °C

Саграваючыся, не забывайцеся пра бяспеку!

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 17.11.2021

Па стане на 9 лістапада ў Нясвіжскім раёне адбылося 33 пажары, 8 з якіх здарыліся ў выніку парушэння правілаў устройства і эксплуатацыі цеплагенерыруючых апаратаў (печаў).

Як паведаміў старшы інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі Нясвіжскага РАУС старшы лейтэнант унутранай службы Фёдар Яцэвіч, пажары з «удзелам» печаў можна раздяліць на дзве групы: парушэнне правілаў устройства і парушэнне правілаў пры эксплуатацыі.



У чарговы раз нагадваем: пры ўстройстве печы трэба прадугледзець адлегласць ад цела печы да гаручых матэрыялаў сцяны ці перагародкі — супрацьпажарная адступка: не менш 10 см пры таўшчыні сценкі печы 12 см ці 26 см пры таўшчыні сценкі 6,5 см. Таксама неабходна выканаць супрацьпажарную разделку коміна — адлегласць ад унутранай паверхні коміна да гаручых канструкцый перакрыцця — 38 см. Таўшчыня сценкі коміна на гарышчы павінна быць не менш за 12 см. Пры перасячэнні коміна гаручых элементаў даху супрацьпажарная адступка павінна быць не менш 13 см. Перад топачнай адтулінай на падлозе (уздоўж печы) неабходна прыбіць металічны ліст памерам 50х70 сантыметраў.

Важна: пры выкарыстанні печаў прамысловага выпуску неабходна кіравацца лакальнымі інструкцыямі па эксплуатацыі!

Непасрэдна ў час эксплуатацыі печ нельга распальваць гаручымі вадкасцямі і пакідаць яе без нагляду. Каб пазбегнуць перекалу, неабходна некалькі разоў (2-3) на дзень паліць печ працягласцю не больш за паўтары гадзіны.

Памятайце, што у перыяд экс-плуатацыі абавязкова трэба чысціць комін ад сажы, прыямак ад попелу, праводзіць агляд да запальвання і пасля завяршэння топкі, асобую ўвагу звяртаць на тыя месцы, дзе ўлетку праводзіліся рамонтныя работы.

Няхай у вашым доме пануюць цяпло і бяспека!

«НН».

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!