Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 4 °C

Сусветны дзень дабрыні

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 12.11.2021

Кожны год 13 лістапада адзначаецца Сусветны дзень дабрыні (World Kindness Day), датай для якога

быў абраны дзень адкрыцця ў 1998 годзе ў Токіа

1-й канферэнцыі Сусветнага руху дабрыні

(World Kindness Movement).

У гэтым мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі Аўстраліі, Канады, Японіі, Тайланда,

Сінгапура, Вялікабрытаніі і ЗША

(пазней да руху далучыліся і іншыя краіны).

Сама арганізацыя “Сусветны рух дабрыні” была створана ў Японіі годам раней, у 1997-м, і сабрала пад свае сцягі аднадумцаў руху дабрыні з розных краін — валанцёраў і добраахвотнікаў, якія з году ў год нястомна дзейнічаюць па ўсім свеце і сваімі справамі натхняюць людзей на здзяйсненне добрых учынкаў. Сёння далучыцца да іх могуць усе жадаючыя здзейсніць добры, шчыры, высакародны ўчынак. Тым больш, што асноўныя зносіны удзельнікаў руху адбываюцца з дапамогай інтэрнэту, дзе на сваіх рэсурсах яны распавядаюць аб ідэях добрых спраў і спосабах іх увасаблення.



У руху ёсць свой афіцыйны дакумент — “Дэкларацыя дабрыні”, якая абвяшчае: “Мы прызнаем фундаментальную важнасць простай чалавечай дабрыні, як асноўнай ўмовы, якая дастаўляе задавальненне ад асэнсаванага жыцця, і гэтым дакументам абвяшчаем стварэнне сусветнага руху дабрыні. З дапамогай стварэння сусветнай сеткі мы будзем імкнуцца аб’яднацца праз арганізацыі ў кожнай краіне  і ствараць больш добры і поўны спагады свет”.

Кожны чалавек хоча, каб у яго жыцці былі добрыя, спагадлівыя сябры, словы, якія саграваюць сэрца і ўчынкі, што радуюць душу. Незалежна ад таго, колькі чалавеку гадоў, дзе ён жыве і якая ў яго прафесія, ён можа тварыць дабро. Застаецца толькі кожнаму з нас, прачнуўшыся раніцай, задумацца: “Што добрага я магу зрабіць сёння?”

Са святам, з днём дабрыні!

“НН”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!