З увагай да кожнага, хто звяртаецца

У мінулы чацвер у Нясвіжы прайшоў асабісты прыём грамадзян дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Івана Мамайкі.

Як заўважыў у размове з карэспандэнтам “НН” сам Іван Андрэевіч, работа непасрэдна ў выбарчай акрузе — абавязковы складнік дзейнасці кожнага дэпутата. Як паказвае практыка, людзі ахвотна ідуць на кантакт, аднак пандэмія і тут уносіць свае карэктывы — выбаршчыкі часцей звяртаюцца на “прамыя тэлефонныя лініі”, дзе бывае ад 8 да 12 званкоў за адведзены час, аднак ёсць і тыя, хто хоча высветліць нейкае пытанне асабіста.

— З людзьмі трэба заўсёды быць сумленным, — адзначыў І.А. Мамайка. — Не абяцаць таго, што выканаць немагчыма, і, калі ёсць нейкія моманты, якія патрабуюць удакладнення, прама аб гэтым гаварыць. У любым выпадку, калі чалавек прыйшоў на прыём, абавязкова атрымае пэўную кансультацыю.

Часцей за ўсё людзі звяртаюцца з пытаннямі, звязанымі з бытавымі праблемамі, але бываюць і больш маштабныя пытанні. Так, напрыклад, у нас актыўна абмяркоўвалася пытанне саюзнай дзяржавы. Многія людзі цікавіліся тым, ці дасягне ўзровень зносін паміж людзьмі ў дзвюх дзяржавах таго ўзроўню, які раней быў у Савецкім Саюзе ці цяпер у Еўразвязе, ці будзе аднолькавым узровень сацыяльных гарантый і правоў, ці будзе ўведзена паняцце “Грамадзянін саюзнай дзяржавы”.

Пакуль што пэўныя абмежаванні існуюць, напрыклад, пры выездзе на ПМЖ у Расійскую Федэрацыю вадзіцельскае пасведчанне беларусу трэба мяняць на расійскае, і наадварот — расі-яніну на беларускае. Гэта, зразумела, дадатковы клопат для людзей. Таму гучаць прапановы ўніфіцыраваць такія моманты.

Над гэтым вядзецца пэўная работа. Нядаўна дэпутаты разглядалі дапаўненні ў законапраект аб тым, каб прызнаць сертыфікаты адпаведнасці, якія выдаюцца ў адной з краін ЕўраЗЭС сапраўднымі для іншых краін садружнасці, каб не трэба было іх кожны раз атрымліваць занава, як, напрыклад, пры ўвозе адзення з РФ у Беларусь. Гэта злабадзённае пытанне для многіх прадпрымальнікаў.

Іван Андрэевіч спыніўся таксама на перспектывах сваёй работы з насельніцтвам, адзначыўшы, што наперадзе — актыўная работа па правядзенні дыялогавых пляцовак па абмеркаванні новай рэдакцыі Канстытуцыі, будуць працягвацца і “прамыя тэлефонныя лініі” па гэтым пытанні. Яны ўжо праводзіліся, калі фарміраваўся праект змяненняў. Людзі ўдзельнічалі ў гэтым даволі актыўна — толькі з тэрыторыі Стаўбцоўскай выбарчай акругі прадстаўнікам Канстытуцыйнай камісіі было накіравана каля 12 прапаноў.

Што тычыцца ўвогуле работы ў выбарчай акрузе, то І.А. Мамайка адзначыў, што яна вя-дзецца ў цесным узаемадзеянні з мясцовай выканаўчай уладай. Пастаянна праводзяцца сустрэчы, на якіх Урад дае справаздачу дэпутатам. У выпадку неабходнасці пасля абмеркавання з кіраўніцтвам раёна мы выносім на такія сустрэчы тое ці іншае пытанне, каб разам знайсці шляхі для яго вырашэння.

Акрамя правядзення асабістага прыёму грамадзян, у дзень свайго знаходжання ў Нясвіжы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Іван Мамайка зрабіў таксама выдатны падарунак Нясвіжскаму гісторыка-краязнаўчаму музею — лічбавыя копіі рэдкіх архіўных дакументаў 1920 года, у якіх распавядаецца аб стварэнні Нясвіжскага павета і, у прыватнасці, Нясвіжскай раённай міліцыі. Як гісторык па першай адукацыі, шаноўны госць зрабіў вельмі цікавы экскурс у мінулае нашай краіны, пачынаючы з Полацкага княства Х стагоддзя і заканчваючы пачаткам ХХ стагоддзя, калі тэрыторыя Заходняй Беларусі некалькі разоў пераходзіла з рук у рукі. Многія дакументы былі страчаны, многія — засакрэчаны, таму дагэтуль гісторыя нашай зямлі патрабуе дэтальнага вывучэння. Нясвіж стаў сапраўдным люстэркам гэтай гісторыі, у якім наглядна адбіліся яе розныя старонкі, і тое, што ў Нясвіжскі краязнаўчы музей патрапілі выдатна зробленыя копіі дакументаў, якія былі да пэўнага часу засакрэчаны, — гэта сапраўды знакавая падзея не толькі для музейных работні-каў, але і для ўсіх несвіжан, якія адчуваюць сваю сувязь з роднай зямлёй і сваімі продкамі.

Ад імя ўсяго калектыву ўстановы І.А. Мамайку выказала вялікую ўдзячнасць дырэктар Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея Інэса Піваварчык.

— Вы працавалі ў архівах, знайшлі вельмі цікавыя дакументы і не пашкадавалі часу, каб зрабіць іх копіі і перадаць нам. Гэты ўчынак дастойны вялікай павагі. Мэтэрыялы, якія Вы нам падаравалі, папоўняць наш навукова-дапаможны фонд і будуць выкарыстаны для арганізацыі часовых выстаў.

Інэса Станіславаўна ў сваю чаргу ўручыла высокаму госцю сувенір, які вырабіла ганчарная майстэрня музея і Падзяку ад калектыву ўстановы.

Словы падзякі за ўвагу да гісторыі Нясвіжчыны І.А. Мамайку прамовіў таксама намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Балцянкоў. Ён таксама выказаў надзею на далейшае плённае супрацоўніцтва, якое павінна быць абавязкова, таму што і заканадаўчую, і выканаўчую ўлады аб’ядноў-вае агульная задача — дабрабыт нашых людзей.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.