Меню
Курс $  3.25 | €  3.5 | ₽100  3.56 |
Погода 3 °C

Прэзідэнт у Віцебску зрабіў асаблівы акцэнт на сацсферы

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 17.12.2021

Сітуацыю ў сацыяльнай сферы і захваральнасць на COVID-19 абмяркоўвалі ў першыя паўгадзіны сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з актывам Віцебскай вобласці.
Як праінфармаваў удзельнікаў нарады намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Пенін, які курыруе сацыяльную сферу, захваральнасць на COVID-19 ідзе на спад, колькасць захварэлых складае 25 % ад піку апошняй хвалі. Першым кампанентам вакцыны прышчэплены 43,5 % насельніцтва, чакаецца, што да канца года іх колькасць вырасце да 50 %.



“Вялікіх праблем у гэтым напрамку няма. Адзінае, трэба адзначыць, што апошнім часам павялічылася колькасць хворых на грып, — сказаў Уладзімір Пенін. — Што датычыцца кавіду, на сённяшні момант у нас усё пад кантролем, пытанняў няма”.
Адным з праблемных пытанняў ён абазначыў няхватку фінансавання ў сферы аховы здароўя, што ўплывае на тэрміны рэканструкцыі бальніц. Прэзідэнт даручыў прапрацаваць гэта пытанне і далажыць яму.
У сферы культуры таксама ёсць пэўныя пытанні: неабходна абнавіць канцэртную базу “Славянскага базару”.
Па адукацыі і сацыяльным абслугоўванні насельніцтва асаблівых праблем няма, дадаў Уладзімір Пенін.
“Мы заўсёды гаворым, што ў нас праблема з кадрамі, зарплатамі. У вас што, няма гэтых праблем?” — удакладніў Аляксандр Лукашэнка.
“Зарплату ўсім хочацца больш. Таму гэта праблема ёсць. Але ў той жа час сказаць, што гэта адна з галоўных праблем, — я так не сказаў бы”, — адказаў намеснік старшыні аблвыканкама.

Падрабязна аб сітуацыі з амбулаторным лячэннем хворых з кавідам і стане спраў у міжрэгіянальных цэнтрах па аказанні меддапамогі кіраўніку дзяржавы далажыў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі. Размова таксама ішла аб узроўні захваральнасці на каранавірус цяпер, своечасовым накіраванні пацыентаў з COVID-19 на рэабілітацыю.
Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што ў Беларусі выразная сістэма аказання дапамогі пацыентам з каранавірусам выбудавана такім чынам, каб не ўтрымліваць іх у стацыянарах працяглы час, а пераводзіць на рэабілітацыю па меры стабілізацыі стану здароўя. Такая сістэма дала магчымасць не дапусціць перагрузкі бальніц, падкрэсліў Прэзідэнт.
Асобна абмяркоўвалася тэма забяспечанасці кадрамі сферы аховы здароўя і асабліва замацавання маладых спецыялістаў. Паводле слоў Міхаіла Вішнявецкага, моладзь імкнецца паехаць у Мінск і іншыя вялікія гарады, таму ў малых населеных пунктах адчуваецца дэфіцыт кадраў. “Ігар Пятровіч, гэта праблема, трэба думаць над гэтай праблемай”, — звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігара Сергяенкі.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу: кадравы дэфіцыт і праблема замацавання маладых спецыялістаў характэрны і для сферы сельскай гаспадаркі. Таму падыход да іх вырашэння трэба шукаць комплексны, утрымліваць у тым ліку і з выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурсу. “Паглядзець, напэўна, трэба па адпрацоўцы. Урача рыхтуем, гэта нам нятанна абыходзіцца, а ён — развярнуўся і паехаў. Абавязкова адпрацоўка. У наш час проста трымаць, утрымаць, не пускаць — цяжка. Калі цябе дзяржава падрыхтавала, а ты вырашыў кудысьці пераехаць або паехаць, адпрацуй або заплаці і едзь. Тады падумаюць тысячу разоў”, — падкрэсліў Прэзідэнт.
Важны фактар для замацавання спецыялістаў — прадастаўленне жылля. Таму тэма жыллёвага будаўніцтва таксама закраналася на сустрэчы Прэзідэнта з актывам. “Вядома, трэба жыллё для настаўнікаў, урачоў. Як бы ні было цяжка”, — акцэнтаваў увагу кіраўнік дзяржавы.
“Як я пераканаўся, мы часам штучна ствараем праблему ў жыллёвым будаўніцтве, аддаўшы гэта жулікам, асабліва ў Мінску і абласных цэнтрах”, — сказаў Прэзідэнт. На прыкла-дзе сталіцы ён нагадаў, як удалося істотна знізіць кошт квадратнага метра жылля для чаргавікоў, калі яго ўзвядзеннем даручылі заняцца не прыватным кампаніям, а дзяржаўным трэстам: “Без аддзелкі — $500, а ў той час $1,5 тыс. каштаваў квадратны метр у Мінску”.
“Хто з прыватнікаў будаваў у Мінску жыллё? У яго адзін стол, і той у сваёй кватэры, і табурэтка. Ён прыходзіў у банк, браў крэдыт. Заключаў дагавор з трэстам, дзякуй Богу, мы іх не развалілі. Яны прыходзілі і яму будавалі дом. Ён іх трымаў на галодным пайку, патрошку плаціў. Пабудавалі яму жыллё — ён прадаваў утрая даражэй, розніцу — у кішэнь. Навошта нам такія будаўнікі? Мы не супраць прыватніка. Але было строгае патрабаванне (з Мінска пачалося): калі ў цябе, у прыватніка, свая база, як у будаўнічага трэста, — ідзі, будуй, купляй на конкурсе разам з дзяржаўнымі трэстамі жыллё (участак пад забудову. — Заўвага БелТА) і будуй”, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

БелТА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!