Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 5 °C

Працягваецца работа назіральных камісій

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 04.12.2021

У Нясвіжы і на тэрыторыях сельскіх выканаўчых камітэтаў працягваецца прафілактычная работа ў жыллёвым фондзе.

Члены назіральных камісій сумесна з работнікамі Нясвіжскага РАНС і прадстаўнікамі іншых заці-каўленых службаў працягваюць нагадваць грама-дзянам аб правілах бяспекі.



Пры наведванні дома-ўладанняў выратавальнікі звяртаюць ўвагу дома-ўладальнікаў на наяўнасць і спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, веданне тэлефонаў экстраных службаў, недапушчэнне пакідання малалетніх дзяцей без нагляду. Таксама супрацоўнікі Нясвіжскага РАНС настойліва рэкамендуюць захоўваць пільнасць пры выкарыстанні электрычных і газавых прыбораў.

Па стану на 29 лістапада на тэрыторыі Нясвіжскага раёна адбылося 36 пажараў, на якіх загінулі 4 чалавекі. Нясвіжскі РАНС нагадвае: выкананне правілаў пажарнай бяспекі асабісты абавязак кожнага грамадзяніна. Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

Дар’я ПІВАВАРСКАЯ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!