Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 14 °C

Прэзідэнт сустрэўся з актывам Гомельскай вобласці

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з актывам Гомельскай вобласці.
Кіраўнік дзяржавы прыбыў у Гомельскі аблвыканкам, дзе прадставіў актыву назначанага напярэдадні новага кіраўніка рэгіёна Івана Крупко. Раніцай 22 снежня Гомельскі абласны Савет дэпутатаў зацвердзіў Івана Крупко на пасадзе старшыні аблвыканкама.
Грунтоўную размову аб сітуацыі ў рэгіёне кіраўнік дзяржавы анансаваў яшчэ напярэдадні пры назначэнні новага губернатара. Ён у прыватнасці заявіў, што ў Гомельскай вобласці трэба будзе правесці сур’ёзную работу па фарміраванні кадравага патэнцыялу.



У цэнтры ўвагі і вырашэнне праблем у сферы сельскай гаспадаркі. У вобласці трэба талкова выбудаваць севазвароты і не рабіць упор толькі на адной кукурузе, хоць гэта культура і важна для рэгіёна. “Спрабаваць трэба нешта там вырошчваць, пачынаючы ад садавіны, садоў, агародніны і заканчваючы гэтай кукурузай”, — падкрэсліў беларускі лідар.


Са свайго боку цэнтральныя органы ўлады будуць старацца дапамагчы рэгіёну, у тым ліку ў стварэнні агракомплексаў. А задача мясцовых улад — дакладна вызначыцца, дзе і як іх ствараць, арганізаваць і падабраць людзей, кадры, асабліва ў раёне аграгарадкоў.
Важная задача ў гэтым плане — забяспечыць кармамі жывёлагадоўлю, выключыць правапарушэнні. “Трэба накарміць жывёлу, з падзяжом разабрацца, з кра-дзяжамі, што там ёсць. Гэта я заўтра пры вас там скажу актыву. Мы падключым і праваахоўныя органы”, — заявіў Прэзідэнт, назначаючы Івана Крупко.

Па інфармацыі БелТА.
Фота прэс-службы
Прэзідэнта Беларусі.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!