Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 6 °C

Радасць таксама лечыць

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 30.12.2021

Сёння дзяцей, якія гэтымі перадсвяточнымі днямі знаходзяцца ў дзіцячым аддзяленні Нясвіжскай цэнтральнай раённай бальніцы, павіншавалі з надыходзячым Новым годам старшыня Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Ломскі, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Кацярына Іюльская, галоўны ўрач УАЗ “Нясвіжская ЦРБ” Вікторыя Пражэнік і прадстаўнікі Мінскага абласнога аддзялення РГА “Беларускі дзіцячы фонд”. Госці аддзялення падарылі маленькім пацыентам прыемныя падарункі.



Таксама старшыня раённай вертыкалі ўлады Аляксандр Ломскі ўручыў педыятрычнаму аддзяленню ў асобе яго загадчыка ўрача-неанатолага Святланы Грыцэнка халадзільнік для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы раённай бальніцы.
Забаўляльнай праграмай парадавалі маленькіх пацыентаў ЦРБ супрацоўнікі гарадскога маладзёжнага цэнтра. Так, дзетак са святам павіншавалі не толькі Дзед Мароз і Снягурка, але і бліскучая Ёлачка і жвавая Панда.
Дарослыя зрабілі ўсё магчымае, каб дзеці, якія знаходзяцца на лячэнні ў стацыянары, забыліся пра нягоды і акунуліся ў свет свята і чараўніцтва.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!