Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

У форме дыялогу

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 28.12.2021

У снежні інфармацыйна-прапагандысцкія групы раённага выканаўчага камітэта пабывалі ў шасці прадпрыемствах і арганізацыях нашага раёна.
Так, група, якую ўзначальвае старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Ломскі, наведала ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, група пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Валерыя Лазюка — ААТ “17 Верасня”, група, за якую адказны намеснік старшыні райвыканкама Міхаіл Афанасік — ДУП “ПМК-218”. Група пад кіраўніцтвам старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Міхаіла Жыгунова пабывала ў Нясвіжскім раёне газазабеспячэння, група намесніка старшыні райвыканкама Ірыны Ксеневіч — у ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”. Выконваючая абавязкі першага намесніка старшыні райвыканкама — начальніка райсельгасхарчу Таццяна Жук узначальвала ІПГ у ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ”.



У момант сустрэчы з прадстаўнікамі калектыву ДУП “ПМК-218”

Падчас сустрэчы з працоўным калектывам ААТ “17 Верасня”

Прадстаўнікі райвыканкама падчас сустрэч з працоўнымі калектывамі раскрывалі асноўныя палажэнні змен у Канстытуцыю, якія рыхтуюцца, расказвалі аб становішчы спраў у эканамічнай і грамадска-культурнай сферах жыцця раёна, аб пытаннях забеспячэння грамадскага парадку бяспекі жыццядзейнасці.
Пасля выступленняў спецыялістаў прысутныя на сустрэчы члены працоўных калектываў у форме дыялогу мелі магчымасць задаць пытанні, якія іх цікавілі. На іх былі дадзены кампетэнтныя адказы.
Работа інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама прадоўжыцца і ў наступным годзе.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!