У Нясвіжы адкрылася выстава карцін па гістарычных матывах

З 14 снежня 2021 года па 14 сакавіка 2022-га ў Вялікай выставачнай зале палаца Радзівілаў дзейнічае часовая экспазіцыя члена Беларускага саюза мастакоў Анастасіі Фецісавай «Стары Брэст-Нясвіж». Выстава арганізавана пры супрацоўніцтве ўстановы культуры «Брэсцкі абласны краязнаўчы музей».Назва часовай экспазіцыі адлюстроўвае галоўную тэму экспануемых работ — гісторыю і культуру двух беларускіх гарадоў. Аўтар акцэнтуе ўвагу на ролі Брэста і Нясвіжа як культурных цэнтраў у гісторыі Рэчы Паспалітай.

Работы знаходзяцца ў калекцыях Брэсцкага краязнаўчага музея, Музея абароны Брэсцкай крэпасці, Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея, у гістарычных музеях Кобрына і Пінска, а таксама ў прыватных калекцыях у Германіі, Галандыі, Харватыі, ЗША, Польшчы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.