Горячие новости

У памяць святара і чалавека

0 0

Ксёндз-прэлат Гжэгаж Каласоўскі нарадзіўся

ў вёсцы Навасады

пад Баранавічамі. Пасля заканчэння

ў 1939 годзе Пінскай духоўнай семінарыі

быў накіраваны

ў Нясвіж.

Яго асабістай заслугай з’яўляецца захаванне і аднаўленне ўнікальнага помніка архітэктуры ХVI стагоддзя — нясвіж-скага Фарнага касцёла Божага Цела. Гэты храм у Нясвіжы з’яўляецца паменшанай на 1/3 копіяй сабора Іль Джезу ў Рыме. Вялікая каштоўнасць касцёла — радавы склеп Ра-дзівілаў. Па маштабах яго можна параўнаць з пахаваннямі Габсбургаў уВене або Бурбонаў у Францыі. Яшчэ адна жамчужына храма — арган ХVІІІ стагоддзя. Падчас Другой су-светнай вайны ксёндз Каласоўскі захаваў ад рабаванняў не толькі сам храм, але і касцельныя каштоўнасці, у тым ліку карціны, звон, арган, унікальныя фрэскі.

Да заслуг ксяндза Каласоўскага належыць таксама выратаванне Слуцкай брамы.

52 гады пастырскага служэння ў Нясвіжскай парафіі Гжэгажа Каласоўскага — вялікая рэдкасць, бо абавязкі агучвання Евангелля і рашэнні біскупа часта клічуць святароў да зменаў месца службы. Аднак ксяндзу Гжэгажу Бог вызначыў сваё выпрабаванне: несці веру Хрыстову людзям у той час, калі ў СССР квітнеў ваяўнічы атэізм, мэтай якога было поўнае знішчэнне веры.

Улады, якія займаліся разбурэннем касцёлаў і цэркваў у пасляваенны час, спрабавалі пагрозамі і шантажом выселіць святара з Нясвіжа, але беспаспяхова. Фарны касцёл ніколі не закрываў свае дзверы ад вернікаў. А ксёндз Гжэгаж апекаваў яшчэ больш за дзесяць парафій, якія на працягу дзесяцігоддзяў не мелі святароў.

Служэнне ксяндза Гжэгажа Каласоўскага прыпала на касцёльныя рэформы Другога Ватыканскага Сабора. Пераклад літургіі на нацыянальныя мовы, устаноўка паслясаборнага алтара — гэта ўсё праводзіў ксёндз Гжэгаж. Ён таксама клапаціўся аб пакліканнях да святарства.

Ксёндз Гжэгаж карыстаўся вялікай вядомасцю і любоўю жыхароў Нясвіжчыны. Ён ведаў несвіжан, пры сустрэчы заўсёды першым вітаўся, схіляючы галаву. Ён быў чалавекам з добрым сэрцам і лагоднай усмешкай. Хоць, як вядома, жыццё яго было багатым на выпрабаванні.

2009 год, калі адзначалася 100-годдзе з дня нараджэння святара, быў абвешчаны ў Нясвіжы Годам ксяндза Гжэгажа Каласоўскага, а на касцёле з’явілася мемарыяльная дошка ў яго гонар.

Яго лёс стаў прыкладам для многіх жыхароў нашага раёна, прыкладам вернасці высокім маральным прынцыпам, прыкладам любові да Бога і людзей. І зараз многія несвіжане так і гавораць: “Каб не Каласоўскі, касцёл бы не выратавалі”.

Памёр Гжэгаж Каласоўскі 4 снежня 1991 года. Яго магіла знаходзіцца на гарадскіх могілках у Нясвіжы.

Святара не стала, але зерне Евангелля, якое ён пасеяў, прарасло і дало шчодры плён не толькі вернікам парафіі, але і ўсім жыхарам Нясвіжа.

4 снежня, у суботу, спаўняецца 30 гадоў з дня смерці ксяндза-прэлата Гжэгажа Каласоўскага, Ганаровага грамадзяніна горада Нясвіжа, звання якога ён быў удастоены ў 2002 годзе. У 11.00 у касцёле Божага Цела ў Нясвіжы ў яго памяць адбудзецца святая Імша.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Happy
Happy
0 %
Sad
Sad
0 %
Excited
Excited
0 %
Sleepy
Sleepy
0 %
Angry
Angry
0 %
Surprise
Surprise
0 %

Average Rating

5 Star
0%
4 Star
0%
3 Star
0%
2 Star
0%
1 Star
0%

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Content is protected !!