Воскресенье, 14 Август 2022

78 просмотров
Актуально, Власть. Слово. Дело, Новости, Президент

У Віцебскай і Магілёўскай абласцях — новыя губернатары

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў новых губернатараў у Віцебскую і Магілёўскую вобласці. Адпаведнае кадравае рашэнне кіраўнік дзяржавы прыняў 13 снежня.

Віцэ-прэм’ер Аляксандр Субоцін назначаны старшынёй Віцебскага аблвыканкама, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка ўзначаліць Магілёўскі аблвыканкам.

“Што датычыцца, Аляксандр Міхайлавіч, Віцебскай вобласці. Гэта ваша радзіма, паводле маіх даных, ды я і сам гэта адчуваю, вы неабыякавы да яе. Як і ўсе мы да той зямлі, на якой доўгі час працавалі і там, дзе мы людзьмі сталі. Там ваша ўсё”, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт нагадаў, што Аляксандр Субоцін непасрэдна прымаў удзел у распрацоўцы новых падыходаў да развіцця Віцеб-скай вобласці, асабліва па вядзенні сельскай гаспадаркі на тэрыторыі рэгіёна, стварэнні інтэграцыйных структур на базе гаспадарак.

“Мы з вамі як з віцэ-прэм’ерам дамаўляліся аб тым, што сур’ёзна паглядзім, як ідуць справы ў Віцебскай вобласці. Мы больш не можам спакойна глядзець, як вырашаюцца некаторыя пытанні. А вырашаюцца яны не па ўсіх напрамках так, як мы ўяўлялі, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Мы дамаўляліся, што за гэту зіму паглядзім некаторыя вытворчыя аб’яднанні — гэтыя інтэграцыйныя структуры — і зробім адпаведныя высновы”.

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу новага губернатара на вырашэнне раней даручаных яму пытанняў, напрыклад, развіццё Аршанскага мясакамбіната. Аляксандр Субоцін курыраваў гэту вытворчасць яшчэ з’яўляючыся намеснікам прэм’ер-міністра. Прэзідэнт таксама згадаў Міёрскі металапракатны завод, заўважыўшы, што збіраецца наведаць гэта прадпрыемства і азнаёміцца з яго работай.

“Гэта значыць, праблем нямала. Вам лёгка будзе ўвайсці ў курс справы. Але і яшчэ па-прашу: вы не “адкідвайце” цяперашняга губернатара. Вы яго вопыт павінны выкарыстоўваць, на якой бы рабоце ён ні працаваў пасля гэтага. Ні адзін губернатар не застаецца ўбаку: яны ўнеслі свой уклад у развіццё абласцей. Але патрэбны новыя людзі”, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Анатоль Ісачанка таксама добра знаёмы з давераным яму рэгіёнам — Магілёўскай вобласцю. Працоўную дзейнасць ён пачынаў у Горацкім раёне з пасады старшага інжынера калгаса. Затым займаў кіруючыя пасады ў раённых выканаўчых камітэтах, працаваў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама.

“Я вельмі рады, што вы няўтульна сябе адчуваеце ў кабінеце, што вам патрэбна канкрэтная работа, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Мне падабаецца ваша стратэгічнае мысленне, я гэта бачыў у Мінскай вобласці (Анатоль Ісачанка да назначэння ў Савет Рэспублікі працаваў старшынёй Мінскага аблвыканкама. — Заўвага БелТА). Таму вы таксама вяртаецеся на сваю родную зямлю, гэта ратацыя кадраў”.

БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Content is protected !!