Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 10 °C

Храм душы

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 1

На ўскраіне вёскі Лань, каля вытокаў ракі, стаіць пабудаваная ў 1842 годзе невялікая драўляная царква Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы. Прыгожая і ўтульная. Сюды яна была перанесена з вёскі Чанавічы мясцовымі прыгоннымі сялянамі за кошт князя Радзівіла і памешчыка Грыневіча. На той час царква існавала ўжо не менш 50 гадоў. Храм быў перабудаваны ў 1863 годзе за грошы казны, з якой на матэрыялы і іканастас было вылучана 2 тысячы 202 рублі. З тых часоў сапраўдным упрыгожваннем з’яўляецца драўляная разьба царскіх варот, аклады абразоў, кованыя металічныя балясы. Жыццё ўносіць свае карэктывы. На жаль, у 1992 годзе царква перажыла пажар. Некаторыя прылады, іконы, кнігі, якія былі вельмі каштоўнымі, загінулі. Жыхары вёскі, як маглі, ратавалі святыню, выносілі з агню маёмасць, і пасля адраджэння пабудовы многія рэчы занялі сваё былое месца.



Шмат намаганняў для аднаўлення храма прыклаў іерэй Васілій Кісель. Сумесна з прыхаджанамі акругі, ААТ “Лань-Нясвіж” царква была адстроена і зноў адчынена.
З вялікай удзячнасцю ўспамінаем сёння тых людзей, хто ахвяраваў на рамонт грошы, хто працаваў цэлымі днямі на будаўніцтве, хто дапамагаў чым мог, каб у нашай прыгожай і светлай царкве зноў прамаўляліся словы малітвы і раздаваўся гук званоў.
Мы не ведаем дакладнай даты пабудовы храма, але можна дапусціць, што ён існуе больш за 230 гадоў. Сёння з павагай і ўдзячнасцю за святое служэнне ўспамінаем імёны святароў Ланскай царквы Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы: Васілія Львовіча Валасовіча (служыў у 1850-х гадах), Іаана Васільевіча Валасовіча (1870-я гады), Васілія Іаанавіча Валасовіча (служыў 1890 — 1947 гг.), у пасляваенныя гады настаяцелем храма быў пратаіерэй Сільвестр Еўфімчык (1947 — 1962 гг.).
З таго часу царква была закрыта. У 1990 — 1992 гадах Літургіі здзяйсняў іераманах Міхаіл, які прыязджаў да нас са Свята-Троіцкага храма вёскі Салтанаўшчына.
З 1992 года настаяцелем Ланскай царквы Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы з’яўляецца іерэй Васілій Кісель. Царква не страціла былога хараства, а стала больш утульнай, цёплай, светлай. Шмат чаго зрабіў святар разам з прыхаджанамі. Набылі новыя абразы, царкоўнае начынне, абшылі новым дрэвам сцены звонку.
Гэта дарагое сэрцу месца для вельмі многіх людзей. Не адно пакаленне мясцовых жыхароў тут пачынала і заканчвала свой шлях. Спадзяёмся, што наш храм — помнік драўлянага дойлідства канца ХIХ стагоддзя — яшчэ доўгія гады будзе сустракаць сваіх прыхаджан.

Алена ЖУК,
бібліятэкар
Ланскай інтэграванай
сельскай бібліятэкі.
Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!