Меню
Курс $  3.25 | €  3.5 | ₽100  3.56 |
Погода 3 °C

Аб сумесных ваенных вучэннях з Расіяй

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 19.01.2022

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўчора, заслухоўваючы даклад аб задуме сумеснага  і дзе будуць праведзены ваенныя вучэнні з Расіяй. “Як вы ведаеце, у гэтай няпростай абстаноўцы мы з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі яшчэ ў снежні мінулага года дамовіліся сумесна правесці пазапланавыя канкрэтныя мерапрыемствы на заходніх рубяжах Саюзнай дзяржавы і на паўднёвым флангу Беларусі — гэта таксама граніца Саюзнай дзяржавы. Сёння мы бачым, што нам трэба ў гэтым заходнім і паўднёвым рэгіёне, “беларускім балконе”, правесці салід-ныя вучэнні”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.



Прэзідэнт падкрэсліў, што вучэнні не павінны стаць выключна беларускімі: “Гэта павінны быць нармальныя вучэнні па адпрацоўцы пэўнай задумы ў процістаянні з гэтымі сіламі: захаду (Прыбалтыка і Польшча) і поўдня (Украіна)”.
Міністры абароны Беларусі і Расіі прапрацавалі задуму сумеснага вучэння ўзброеных сіл. Пачнуцца манеўры ў лютым.
Як далажыў кіраўнік беларускага абароннага ведамства Віктар Хрэнін, усе пытанні з расійскім бокам абгавораны, дакладная дата яшчэ вызначаецца.
“Мы вучэнні планавалі пачаць у лютым. Дакладную дату вызначайце, паведамляйце, каб нас не папракалі, што мы тут з бухты-барахты нейкія войскі сцягнулі, ледзь не ваяваць збіраемся”, — даручыў Аляксандр Лукашэнка.

БелТА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!