Сёлета ў Мінскай вобласці ўжо трынаццаты раз ў г. Чэрвень праходзіла важнае для юных мастакоў Міншчыны мерапрыемства — АРТ-сесія. Важнае і адказнае, таму што падчас яго журы найвышэйшай кампетэнцыі, якое сёлета ўзначаліў заслужаны дзеяч мастацтваў, лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва ў намінацыі “Выяўленчае мастацтва”, сябра Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь У.В. Уродніч, ацэньвае амаль што ўсю работу школ мастацтваў за год у некалькіх намінацыях па ўсіх дысцыплінах навучальнай праграмы.
Журы, прагледзеўшы 485 работ навучэнцаў з 38 дзіцячых школ мастацтваў Мінскай вобласці, вырашыла адзначыць дыпломамі 145 пераможцаў з 26 школ у розных намінацыях па дысцыплінах «Малюнак», «Жывапіс», «Кампазіцыя», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» і ў розных узроставых групах.
Дыпломамі ІІ ступені ў старэйшай групе па дысцыпліне “Малюнак” быў узнагароджаны Максім Саханчук, дыпломам І ступені ў сярэдняй групе па дысцыпліне “Жывапіс” — Яна Міхалюк (настаўнік А.Ю. Шыцько), Арсеній Лагіновіч і Аляўціна Лагвіненка (на фота) атрымалі дыпломы ІІ ступені ў намінацыі “Пейзаж” сярод навучэнцаў сярэдняй групы, а ў малодшай узроставай групе пашчасціла атрымаць дыплом ІІ ступені па дысцыпліне “Жывапіс” Сафіі Лучыновіч (настаўнік М.П. Канавалава). Хочацца пажадаць нашым таленавітым навучэнцам, а таксама і іх настаўнікам плённай творчасці, поспехаў і прызнання.

Марына КАНАВАЛАВА,
загадчык мастацкага
аддзялення
ДУА “Нясвіжская дзіцячая школа мастацтваў”.