Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Беларускай навуцы ёсць чым ганарыцца

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 28.01.2022

Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні-нарадзе з Нацыянальнай акадэміяй навук.Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сённяшні дзень знакавы, паколькі ўпершыню ў Палацы Незалежнасці такі прадстаўнічы сход дзеячаў навукі. Да гэтага часу ў такім складзе Прэзідэнт сустракаўся з вучонымі выключна ў сценах Нацыянальнай акадэміі навук.
“У Год гістарычнай памяці, які супаў са знамянальнай датай — 100-годдзем беларускай акадэмічнай навукі, я хацеў бы разам з вамі абмеркаваць вынікі нашай працы. Тым больш што нам ёсць што ўспомніць. А галоўнае, ёсць чым ганарыцца”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка.



Прэзідэнт заўважыў, што на яго вачах праходзіла ўзыхо-джанне да акадэмічных вышынь многіх з прысутных на сустрэчы вучоных. Гэта адбывалася ў эпахальны, але вельмі няпросты час, калі Беларусь адбылася як незалежная дзяржава, падкрэсліў Прэзідэнт.
“І захаваць навуку ў краіне, якая засталася пасля распаду Савецкага Саюза з разваленай ліберальнымі рэформамі эканомікай і даўгамі, — быў выклік. Мы яго прынялі, таму што ведалі: навука — фундамент нашай дзяржаўнасці, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Людзі, якія прысвячаюць сваё жыццё складанай працы вучонага, як бы банальна гэта ні гучала, — залаты фонд нашай нацыі. Рады, што змаглі разумна распарадзіцца сваімі інтэлектуальнымі магчымасцямі, патэнцыялам, якія прадаставіла вам у тым ліку і дзяржава”.
Прэзідэнт канстатаваў, што гісторыя беларускай навукі пішацца ўжо амаль трэць стагоддзя. У краіне распрацоўваюцца сучасныя тэхналогіі, рэалізуюцца інавацыйныя праекты, ствараюцца новыя вытворчасці. “Менавіта вынікі вашай працы прадвызначылі дасягненні Беларусі ў такіх галінах, як космас, інфармацыйная бяспека, машынабудаванне, энергетыка, дакладнае земляробства і многіх іншых. Прыкметна рушылі наперад у стварэнні новых лякарстваў і методык у анкалогіі, траўматалогіі, лячэнні інфекцыйных хвароб, кардыялогіі, прымяненні стваловых клетак, транспланталогіі”, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка ў час выстаўкі навуковых дасягненняў

Перад пачаткам мерапрыемства Аляксандр Лукашэнка агледзеў выстаўку ў Палацы Незалежнасці, прысвечаную навуковым дасягненням у розных галінах ведаў, у тым ліку лаўрэатаў дзяржаўных прэмій Беларусі.
Напрыклад, кіраўніку дзяржавы прадэманстравалі распрацоўкі ў сферы АПК — пачынаючы ад селекцыі насення і заканчваючы перапрацоўкай і вытворчасцю прадуктаў харчавання, у тым ліку ў рамках імпартазамяшчэння.
Айчынныя вучоныя таксама актыўна працуюць над селекцыяй саджанцаў для аднаўлення і развіцця ляснога фонду, робячы расліны больш устойлівымі да зменлівых кліматычных умоў, насякомых-шкоднікаў.
Што датычыцца біятэхналагічных навук, то фактычна можна весці размову аб з’яўленні ў краіне новай галіны. Гэта розныя дабаўкі, стымулятары і рэгулятары росту і шмат іншага.
Увазе Прэзідэнта таксама былі прадстаўлены інавацыйныя распрацоўкі ў сферах водаачысткі, вытворчасці праходчых машын. Побач — абсталяванне, што прымяняецца пры трансплантацыі органаў, напрацоўкі для лячэння анкалагічных захворванняў. А яшчэ — дэталі для ракетных комплексаў, узоры вакуумна-плазменных пакрыццяў, лазеры рознага прызначэння, напрацоўкі па крыпталогіі, тэхналогіі распрацоўкі радовішчаў калійных солей.
Увагу Аляксандра Лукашэнкі прыцягнула і прадукцыя адроджанай вытворчасці лыж “Целяханы”. Кіраўнік НАН Уладзімір Гусакоў запэўніў, што па якасці айчынныя лыжы супастаўныя з імпартнымі, але айчынныя распрацоўшчыкі не збіраюцца спыняцца на дасягнутым. У планах у тым ліку распрацаваць лыжы для спорту высокіх дасягненняў.
Увага была ўдзелена і гуманітарным навукам: кіраўніку дзяржавы прадстаўлены некалькі кніг у галіне гісторыі, філасофіі, экалогіі.
Экспазіцыю завяршаў манумент “Брама памяці” ў мемарыяльным комплексе “Трасцянец”, аўтар якога таксама ўдастоены дзяржпрэміі.

БелТА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!