Суббота, 2 Июль 2022

30 просмотров
Культура, Новости

“Гарадскія замалёўкі”

У салоне-галерэі “Скарбніца” адкрылася выстава “Гарадскія замалёўкі”.
На ёй можна ўбачыць знаёмыя абрысы Нясвіжа і выявы іншых, менш вядомых нам гарадоў Беларусі.
Аўтар — капітан трэцяга рангу ў адстаўцы, выпускнік Каспійскага Чырванасцяжнага вышэйшага ваенна-марскога вучылішча імя Кірава г. Баку Іван Караленка. Любоў да выяўленчага мастацтва прывяла былога ваеннага ў Маскоўскі народны ўніверсітэт мастацтваў. Тут ён завочна вучыўся на факультэце станковага жывапісу і графікі, які скончыў з адзнакай. Прымаў удзел у шматлікіх выставах у Расіі і Беларусі.
Выстава працуе да канца студзеня.
Лілія ІВАНЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Content is protected !!