Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 3 °C

Лукашэнка перасцярог Захад ад спроб напасці на Саюзную дзяржаву

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 25.01.2022

Саюзная дзяржава выбудоўвае сваю бяспеку зыходзячы з неабходнасці абараняць свае рубяжы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам пасля наведвання ваенных аб’ектаў у Лунінецкім раёне.
“Мы выбудоўваем сваю бяспеку зыходзячы з таго, каб абараняць нашы рубяжы, каб абараніцца. Хто б мог уявіць, што нам давядзецца ў гэтыя дні выбудоўваць абарону ад родных нам людзей? Выбудоўваць не проста агароджу, але самую дарагую сістэму бяспекі на паўднёвых рубяжах”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.



Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што хоча не толькі як Прэзідэнт, але і старшыня Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы падкрэсліць: Беларусь і Расія не хочуць вайны. “Я думаю, мяне зразумее і кіраўніцтва Расіі. Тое, што я скажу, будзе, напэўна, сугучна і іх пазіцыі. Мы не хочам вайны. Не толькі таму, што гэта цяжка і дрэнна, гэта не проста дыскамфорт — гэта жахліва для чалавека, для людзей і не толькі для ваеннаслужачых. Не дай Бог вайна, гэта закране ўсіх. Таму мы не хочам ваяваць. Не хочам яшчэ і таму, што мы памятаем, якая была вайна ў нас, якая скончылася сем дзясяткаў гадоў таму”, — адзначыў беларускі лідар.
Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што калі супраць Саюзнай дзяржавы пачнуць разгортваць арміі, ставіць на грань выжывання рознымі санкцыямі, запалохваць і пагражаць, то Беларусь і Расія тады “ламануць так, што мала не падасца”.
“Таму з намі не трэба звязвацца. Нас немагчыма перамагчы. І па духу мы людзі такія, што немагчыма перамагчы, і па тэрыторыі: ад Брэста да Уладзівастока — ужо многія спрабавалі, мы памятаем. Чым скончылася — зразумела. Таму не трэба нас тузаць. Мы нікому ў агарод не лезем, у нас дастаткова зямлі. Дай бог яе ўтрымаць і асвоіць. Вось нашы мэты. Але яшчэ раз паўтараю, калі нехта не зразумеў: мала не падасца. Я не пагражаю, я проста папярэджваю: барані вас гасподзь!” — падагульніў кіраўнік дзяржавы.

БелТА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!