Воскресенье, 3 Июль 2022

27 просмотров
Актуально, Новости, Президент

Лукашэнка пра жыллё з дзяржпадтрымкай: абсалютны прыярытэт — шматдзетныя сем’і і людзі ў пагонах

Пры аказанні фінансавай падтрымкі ў жыллёвым будаўніцтве для дзяржавы абсалютным прыярытэтам з’яўляюцца шматдзетныя сем’і і людзі ў пагонах. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у аўторак, прымаючы з дакладам па актуальных пытаннях развіцця будаўнічай галіны намесніка прэм’ер-міністра Анатоля Сівака і міністра архітэктуры і будаўніцтва Руслана Пархамовіча.

У час сустрэчы Аляксандр Лукашэнка закрануў пытанне жыллёвага будаўніцтва. “Мы спрабуем падтрымаць усіх. Што такое падтрымаць? Калі б гэта проста плячо падставіць — гэта адно. Але гэта ж фінансаванне, падтрымка рублём. А ў любой краіне заўсёды дэфіцыт грашовых сродкаў. Гэтак жа і ў нас, у гэтай сітуацыі тым больш. Таму як будзем дзейнічаць у будучым? Зразумела, што ёсць абсалютны прыярытэт — гэта шматдзетныя сем’і, людзі ў пагонах, таму што яны не могуць зарабіць больш, чым мы ім плацім. І яны не маюць права зарабляць на баку. Таму іх трэба ў нейкай ступені падтрымліваць”, — адзначыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, якія ёсць прапановы па пытаннях падтрымкі насельніцтва ў жыллёвым будаўніцтве. “Перш за ўсё якія катэгорыі трэба падтрымліваць? А недзе, можа, прапанаваць людзям папрацаваць на сваю кватэру”, —  сказаў ён.

БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Content is protected !!