Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 4 °C

Рамантуюць тэхніку, назапашваюць угнаенні

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 19.01.2022

У перадапошні дзень мінулага года Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову № 778 “Аб мерах па падрыхоўцы да палявых работ, стварэнні трывалай кармавой базы і ўборцы ўраджаю ў 2022 годзе”. Згодна з ёй, не меней за 95 % тэхнікі для правядзення вясновых палявых работ павінна быць гатова да 25 сакавіка, для нарыхтоўкі травяных кармоў — да 13 мая, для ўборкі збожжавых і зернебабовых культур — да 8 ліпеня.



Як ідзе падрыхтоўка да вясновых палявых работ, мы пацікавіліся ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Грыцкевічы”. Галоўны аграном гаспадаркі Іван Валетаў, які цяпер і заняты якраз складаннем рабочага плана такой важнай сельгаскампаніі, расказаў:
— Трэба будзе пасеяць 250 гектараў яравога ячменю, 170 — цукровых буракоў, 602 — кукурузы, падкарміць 740 гектараў азімых збожжавых, 320 — шматгадовых траў, 346 — лугоў і пашы. Пад поўную патрэбнасць назапашаны калійныя ўгнаенні, каля 100 % — фосфарныя, завозім азотныя. Пад кукурузу прадстаіць унесці дзесяць тысяч тон арганікі. Вадкую іх фракцыю вывозім з фермаў на палі і цяпер, зімой, калі няма снегу.
У майстэрні акцыянернага таварыства рыхтуюць да вясновых палявых работ тэхніку. Механізатар Юрый Случак перабірае каробку пераменных перадач і счапленне ў сваім трактары МТЗ-1221. Да пафарбоўкі рыхтуе трактар МТЗ-82.1 Аляксандр Ілюшын. Механізатары стараюцца ўсё, у асноўным, рабіць сваімі сіламі. Толькі са складаным рамонтам звяртаюцца па дапамогу да вузкіх спецыялістаў. Так, рухавік МТЗ-1221 Мікіты Чыкурава “лечыцца” ў Навагрудку. Усе трактары будуць гатовы да раённага тэхнічнага агляду.
Адначасова рамантуе свой шыроказахопны камбінаваны агрэгат маркі АКШ-7,2 для перадпасяўной апрацоўкі глебы механізатар Міхаіл Клімовіч. Замяніў падшыпнікі, лапы культыватара, наканечнікі. Хутка работу ён закончыць.
— Многія сельгасмашыны ў нас гатовыя да выхаду ў поле, — паведаміў інжынер трактарнага і аўтамабільнага парку Аляксандр Казакевіч, які выконвае цяпер абавязкі галоўнага інжынера, пакуль той у водпуску. — Напрыклад, культыватары пасля закрыцця вільгаці ў глебе мінулай вясной механізатары адразу ж давялі да ладу. Сяргей Цыуля — сваю 10-мятровую “махіну”, Міхаіл Клімовіч — 8-мятровы КШП. Ёсць у нас і два культыватары 6-мятровай шырыні. Восенню перабралі і гатовымі паставілі на зімовае захоўванне плугі. Маем тры 8-корпусныя (з іх два выкарыстоўваем часцей) і два 4-корпусныя. Ворывам займаюцца звычайна Ігар Наумовіч, Міхаіл Клімовіч і Дзяніс Лось на энерганасычаных трактарах.
Гатовыя ў гаспадарцы таксама дыскі, раскідвальнікі мінеральных угнаенняў і збожжавыя сеялкі. У апошніх з восені, пасля заканчэння сяўбы азімых, адрамантавалі падшыпнікі і сашнікі. З сяўбой збожжавых магутным трактарам і высока-прадукцыйнай сеялкай звычайна спраўляецца механізатар Ігар Наумовіч, і толькі пры вострай неабходнасці падключаюць другі агрэгат. Зараз спецыялісты закупляюць запчасткі для рамонту кукурузных сеялак. Паступяць неабходныя дэталі — у майстэрні пачнуцца будні механізатараў Генадзя Сяргея і Сяргея Гаспадарыка. Апошні, выйшаўшы з водпуску, возьмецца таксама за сваю бурачную сеялку. Для работы ў майстэрні створаны ўсе ўмовы, абсталяваны бытавы пакой.
Намаганні хлебаробаў ААТ “Грыцкевічы” накіраваны на тое, каб замацаваць і прымножыць высокія здабыткі мінулага года, калі ўраджайнасць збожжавых склала 78,3 ц/га, кукурузы на зерне — 136, на сілас — 542 ц/га, цукровых буракоў — 888 ц/га. Зямля спаўна аддзячыць вяскоўцам за клопаты.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!