Шмат гадоў з “раёнкай”

Несвіжанка Сабіна Пятроўна Шумейка і жыхарка вёскі Казлы Ірына Пятроўна Коцікава з’яўляюцца даўнімі і вернымі сябрамі раённай газеты, якую выпісваюць ужо шмат гадоў. Яны аказаліся ў ліку тых, хто першымі даслаў квітанцыі аб падпісцы на І квартал 2022 года ў рэдакцыю “НН”. Ірына Пятроўна, напрыклад, да выхаду на заслужаны адпачынак жыла і працавала з мужам у Мінску, і, вярнуўшыся ў 2005-м годзе на радзіму, адразу выпісала “раёнку”, каб быць у курсе ўсіх мясцовых навін.

Да гэтага “НН” пастаянна выпісваў і яе бацька, інвалід Вялікай Айчыннай вайны. Яна памятае, як усе разам яны чыталі раённую газету ў бацькоўскай хаце, з радасцю бачылі ў ёй твары знаёмых людзей і ганарыліся імі.
Беручы пад увагу паважаны ўзрост нашых шаноўных чытачак, абяцаныя прызы мы даставілі ім дамоў.
Дзякуй вам, нашы дарагія падпісчыкі, за вернасць газеце і — будзем разам!

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.
Фота Ірыны ЛУЧЫНОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.