Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 5 °C

Свята галоўнай ёлкі

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 04.01.2022

Традыцыйна напярэдадні Новага года Палац Рэспублікі збірае дзяцей з усіх куткоў нашай краіны на Навагодняе свята ў рамках акцыі “Нашы дзеці”. Гэты год не стаў выключэннем.
27 снежня разам з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам 2300 хлопчыкаў і дзяўчынак сталі ўдзельнікамі святочнага прадстаўлення. Госці — навучэнцы, якія дасягнулі высокіх вынікаў не толькі ў вучобе, але і ў спартыўнай, і творчай дзейнасці, дзеці ваеннаслужачых, са шматдзетных і малазабяспечаных сем,яў, дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, выхаванцы інтэрнатаў, кадэцкіх вучылішч, дзеці-інваліды і дзеці, якія пацярпелі ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.



На свяце галоўнай ёлкі краіны пабывалі і 8 дзяўчат з Нясвіжчыны. Чацвёра з іх — вучаніцы сярэдняй школы № 1 г. Нясвіжа: Юлія Санько, Ксенія Буката, Алёна Макаранка і Вікторыя Мохарт. А таксама вучаніца Нясвіжскай гімназіі Ксенія Кухарчык і тры выхаванкі Гарадзейскай дапаможнай школы-інтэрната: Алеся Палазнік, Дар’я Матус і Анастасія Калініна.

 

Сваімі ўражаннямі аб мерапрыемстве дзеліцца з намі вучаніца 7 “В” класа Нясвіжскай гімназіі Ксенія Кухарчык:
— Я думаю, пуцёўкай на галоўную ёлку краіны для мяне стаў паспяховы вынік — Дыплом II ступені на конкурсе работ даследчага характару па рускай мове і літаратуры. Безумоўна, мне вельмі спадабалася. Асабліва сама ёлка — вялікая, багата ўпрыгожаная — вачэй не адвесці! Запомніліся таксама навагоднія дэкарацыі, яны надавалі сапраўды святочны, чароўны настрой, нібыта ў казцы.
Кожнаму з нас падарылі рукзачок з салодкімі прысмакамі і пазламі. Гэту паездку, упэўнена, буду памятаць яшчэ доўга. Яна пакінула навагодні настрой і адчуванне сапраўдных зімовых святаў!
А вось што гаворыць наконт гэтага вучаніца 8 “В” класа СШ №1 г. Нясвіжа Вікторыя Мохарт:
— Мяне вельмі ўразіла, як быў упрыгожаны Палац Рэспублікі. Мне блізкая тэма дэкору, бо я сама займаюся рукадзеллем — вяжу кручком дыванкі, майструю розныя цацачкі, вырабляю аксэсуары для валасоў. Таму я адразу звярнула на гэта ўвагу. Гірлянды, статуэткі, многа каляровых лямпачак — усё, як мае быць, з густам.
Цікавым і захапляльным было навагодняе прадстаўленне. Па сюжэту галоўны сімвал свята — Дзед Мароз — з добрага чараўніка ператварыўся ў злодзея. Агульнымі намаганнямі дзядулю дапамагалі выбрацца з напаткаўшай яго бяды. Яшчэ на свяце працавалі аніматары. Яны задавалі настрой, завабліваючы гасцей да ёлкі.
У цэлым, я атрымала шмат прыемных эмоцый, якія потым прывезла дадому!

Дар’я ПІВАВАРСКАЯ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!