Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

Той агеньчык, што святам запалены, хай гарыць у душы нашай вечна!

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

У цёмныя зімовыя вечары нашы продкі збіраліся ўсёй сям’ёй, каб адзначыць самае галоўнае і ўрачыстае свята — Каляды. Беларускія традыцыі святкавання Каляд прайшлі праз стагоддзі і захаваліся да нашых дзён. Працягваюцца Каляды з 6 да 19 студзеня — з Нараджэння Хрыстова да Вадо-хрышча. У гэтыя дні наладжвалі калядаванне, варажбу, шматлікія забавы, гульні, спявалі калядныя песні. У некаторых мястэчках нашай краіны калядныя традыцыі і дагэтуль развіваюцца і ўзбагачаюцца. Не стала выключэннем і Нясвіжчына — у райцэнтры народнае зімовае свята Каляды адсвяткавалі 16 студзеня на пляцоўцы каля раённага цэнтра культуры, дзе адбыўся агляд-конкурс калядных гуртоў “Калядная зорка”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел шэсць гуртоў з розных устаноў культуры.



Прадстаўленыя імпрэзы былі сапраўды вясёлымі, забаўляльнымі. Удзельнікі гуртоў запрашалі гледачоў у карагоды і гульні, калядавалі і шчасця гасцям жадалі.
Па выніках агляду былі вызначаны лепшыя гурты: гранпры “Лепшы калядны гурт-2022” атрымаў калектыў Сноўскага сельскага цэнтра культуры і адпачынку, падарункамі таксама былі адзначаны гурты з Ланскага, Аношкаўскага сельскіх дамоў культуры і сумесны гурт Карцэвіцкага СДК і Слаўкаўскага сельскага клуба.
Пераможцамі ў намінацыях сталі: “Лепшая Калядная зорка” — Ланскі СДК, “Лепшы калядны персанаж (каза)” — Яўгенія Халько з Лані, “Лепшы калядны персанаж (Дзед Мароз)” — Віталій Турок, супрацоўнік Нясвіжскага РЦК, “Лепшы калядны персанаж (Снягурка)” -—Уладзіслаў Залескі, вучань Ліпскага НПК д/с-СШ.
Атрымалася цудоўнае свята. Несвіжане спявалі, танцавалі і весяліліся. А яшчэ хочацца дадаць, што з даўнiх часоў людзi верылi — як пачнеш год, так i пражывеш! Дык хай заўсёды, як на гэтым свяце, шчасце наш край не мiнае, а песня, як птушка, над Нясвіжам лунае.

Святлана ШАТРУН.
Фота Ірыны ЛУЧЫНОВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!