Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 11 °C

Ушанавалі ветэрана

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Сёння, 6 студзеня, адзначае свой 97-гадовы дзень нараджэння апошні жыхар Нясвіжчыны, які ўдзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне, Уладзімір Пятровіч Чурыла. Павіншаваць ветэрана прыехалі старшыня Нясвіжскай раённай арганізацыі ветэранаў Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Генадзь Пашкоўскі, сакратар арганізацыі Леакадзія Чурак і старшыня прафсаюза работнікаў АПК Святлана Антончык. Госці чарговы раз падзякавалі Уладзіміру Пятровічу за яго баявыя подзвігі і ўручылі памятныя падарункі.



Уладзімір Пятровіч уступіў у шэрагі Савецкай Арміі ва ўзросце 19 гадоў. Спачатку служыў у 143 запасным стралковым палку, пасля тэрмінова быў пераведзены ў 411-ы мінамётны полк у якасці тэлефаніста. У складзе гэтага палка дайшоў да Варшавы, потым — да Берліна, дзе і сустрэў Перамогу. “Радасці не было канца” — успамінае ветэран. З Берліна іх перавялі ў Магдэбург, дзе армеец працаваў на камунікатары. Пасля частку расфармавалі, і малады баец трапіў у г. Уладзімір, дзе праслужыў да 1948 года. Аддаўшы воінскі абавязак радзіме, былы чырвонаармеец вярнуўся на радзіму і разам з бацькамі працаваў на гаспадарцы, потым — у калгасе ў Саскай Ліпцы, паляводам і возніцай. Неаднаразова за сумленную працу ўзнагароджваўся граматамі і падарункамі.

Уладзімір Пятровіч і зараз неверагодна працавіты. Займаецца падсобнай гаспадаркай — трымае курэй, коз, сам іх корміць, а апошніх і сам доіць. Сочыць за парадкам на сваім участку. У вольны час ветэран пляце кошыкі з мяккага дроту, яшчэ год таму цешыў гасцей свой гульнёй на баяне, але цяпер, прызнаецца, ужо баляць рукі. Ва Уладзіміра Пятровіча шмат планаў на жыццё. Галоўнае — каб былі час і сілы. У.П. Чурыла ўдзячны Богу за кожны дзень свайго жыцця — кожны з іх быў і будзе пражыты нездарма.

Неаніла ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!