Воскресенье, 3 Июль 2022

115 просмотров
Актуально, Новости, Президент

Узнагароджаны лепшыя “пярвічкі”

Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі быў аб’яўлены агляд-конкурс на лепшую пярвічную прафсаюзную арганізацыю ў кожным раёне за 2021 год.
У ім удзельнічалі ўсе галіновыя прафсаюзы. Як адзначыў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Міхаіл Жыгуноў, некаторыя райкамы прафсаюзаў прапаноўвалі на конкурс нават некалькі пярвічных арганізацый, але ў выніку ў лік лепшых ўвайшлі па адной.
Сярод арганізацый аграпрамысловага комплексу лепшай у нашым раёне была прызнана “пярвічка” ААТ “Грыцкевічы”, якую ўзначальвае спецыяліст па ідэалагічнай рабоце таварыства Алена Леўшык. Сваю ўзнагароду яна атрымала на пасяджэнні Прэзідыума райкама прафсаюза АПК.

Пярвічная прафсаюзная арганізацыя СШ №4 г. Нясвіжа Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі (старшыня Наталля Герасімовіч) заняла ІІ месца, ІІІ месца раздзялілі “пярвічкі” Нясвіжскага РЦК Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму (старшыня Лідзія Хвіцько) і прадстаўніцтва Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства “Белдзяржстрах” па Нясвіжскім раёне Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў (старшыня Святлана Лашук).

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Content is protected !!