Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

Каб бачыць сваю краіну мірнай і квітнеючай

Пост опубликован: 22.02.2022

Дазіроўшчык медыцынскіх прэпаратаў Вольга Сташэўская у дзень рэферэндуму павінна быць на рабоце, таму што працуе пазменна. Таму яна вырашыла скарыстацца магчымасцю зрабіць свой выбар загадзя, што і здзейсніла ў аўторак, у першы дзень датэрміновага галасавання на Паўднёвым участку для галасавання №6, што размяшчаецца ў СШ №3 г. Нясвіжа.
Вольга Уладзіміраўна працуе ў ААТ “Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў” з 2008 года, за гэты час стала сведкай таго, як развівалася прадпрыемства, удасканальвалася вытворчасць, узрастаў дабрабыт працоўных.
— Я хачу бачыць сваю краіну мірнай і квітнеючай, хачу, каб тут спакойна жылося нашым дзецям і ўнукам, — адзначыла яна ў нашай гутарцы. — Таму і прымаю ўдзел у галасаванні па Канстытуцыі. Лічу, што гэта абавязак кожнага чалавека, якому неабыякавы лёс Радзімы.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика