Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь не мае дачынення да абвастрэння адносін з Украінай. Адпаведныя заявы ён зрабіў на сустрэчы з вядомым палітычным і дзяржаўным дзеячам Украіны Аляксандрам Марозам.
“Што датычыцца нашых узаемаадносін, я думаю, няма сэнсу расказваць вам аб гэтых адносінах. Няма сэнсу аналізаваць іх з пункту гледжання хто мае рацыю, хто вінаваты. Усё вы цудоўна, як вопытны, мудры чалавек, разумееце. Разумееце, што адбываецца, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Але яшчэ раз хачу публічна сказаць вам, што мы да абвастрэння нашых адносін практычна не маем ніякага дачынення”.
Аляксандр Мароз адзначыў, што доказам слоў, сказаных Прэзідэнтам аб адносінах з Украінай, з,яўляюцца амаль 200 тыс. украінцаў, якія прапісаліся і жывуць цяпер у Беларусі. “Я шмат адказваў на гэтыя пытанні ва Украіне. Таму што я размаўляў са сваімі землякамі. На працягу чатырох месяцаў я другі раз у Беларусі. Тое, што я бачу, гэта няма з чым параўноўваць. Таму што ёсць адчуванне, што дзяржава развіваецца, і развіваецца паспяхова”, — сказаў ён.

Па інфармацыі БелТА.