Пятница, 1 Июль 2022

41 просмотров
Актуально, Навстречу референдуму, Новости

Датэрміновае галасаванне на Южным участку

На Южным ўчастку для галасавання №6 выбаршчыкі актыўна прыходзяць галасаваць датэрмінова. Назіральнікі адзначаюць, што да іх ідуць добрыя і сумленныя людзі, рабіць заўвагі каму-небудзь не даводзілася. Многія прыходзяць сем’ямі.

Пра гэта і не толькі паведаміла старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Марына Макаўчык:

— Датэрміновае галасаванне ідзе вельмі актыўна, — Расказвае Марына Міхайлаўна. — Шмат людзей прыходзіць зранку, у 10 гадзін, калі адкрываецца ўчастак. Другая вялікая плынь — у канцы працоўнага дня, пасля чатырох гадзін дня. Усе выбаршчыкі — культурныя, ветлівыя. Працэс галасавання праходзіць згодна з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь, без парушэнняў. За гэтым уважліва сочаць назіральнікі. Я думаю, што вялікая колькасць выбаршчыкаў на нашым участку прагаласуе датэрмінова. Людзі разумеюць, што іх выбар мае значэнне, таму галасуюць за нашу будучыню, за незалежную квітнеючую краіну.

Датэрміновае галасаванне — добрая магчымасць пазбегнуць вялікага натоўпу ў асноўны дзень. Таму шмат жыхароў Нясвіжчыны ўжо прагаласавала за сваю будучыню, за будучыню родных і блізкіх, а таксама краіны ў цэлым.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Content is protected !!