Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 6 °C

Культурна-пазнавальны турызм: шляхі развіцця

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 11.02.2022

На базе Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” адбыўся семінар-практыкум “Удасканаленне паслуг культурна-пазнавальнага турызму ў сістэме дзяржаўных музеяў Беларусі”. Удзел у ім узялі больш за 20 прадстаўнікоў як буйных музейных комплексаў (музей-запаведнік “Нясвіж”, замкавы комплекс “Мір”, мемарыльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”), так і раённых краязнаўчых музеяў з Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей.



Семінар праводзіўся пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскага савета дырэктараў музеяў, музея “Замкавы комплекс “Мір”.
Асноўная мэта семінара — развіццё супрацоўніцтва ў сферы культурна-пазнавальнага турызму, пашырэнне і ўмацаванне культурных сувязяў, дэманстрацыя ўзроўню турыстычнай індустрыіі музеяў-удзельнікаў з улікам экскурсійнага патэнцыялу і спецыфікі рэгіёна.
— Семінар-практыкум, які невыпадкова праходзіць на базе нашага музея-запаведніка, з’яўляецца другой часткай комплексу мерапрыемстваў па каардынацыі дзейнасці дзяржаўных музеяў па развіцці культурна-пазнавальнага турызму, — адзначыў дырэктар Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” Дзмітрый Яшчанка. — Мы прынялі гэту эстафету ад нашых калег з музея “Замкавы комплекс “Мір”, дзе ў ліпені 2021 года была такая сустрэча. Высновы гэтага семінара будуць карысны ўсім прысутным. Вынікам пася-джэння ў Нясвіжы стануць метадычныя рэкамендыцыі, якія падштурхнуць да далейшага развіцця культурна-пазнавальнага турызму.
Семінар адбыўся ў фармаце дыялогу, калі на канкрэтных прыкладах былі разгле-джаны такія тэмы, як распрацоўка і выкарыстанне новых экскурсійных маршрутаў, папулярызацыя тэрытарыяльных брэндаў у галіне культуры, стварэнне новых экспазіцый, формы прысутнасці музеяў у медыяпрасторы.
Асаблівая ўвага была нада-дзена пытанням інклюзіўнага турызму і рэалізацыі даступнасці музея для некаторых лю-дзей, у прыватнасці, наведвальнікаў са слабым зрокам.
Падчас мерапрыемства спецыялісты гаварылі аб ролі музейнага рэсурсу ў развіцці культурна-пазнавальнага турызму і дзяліліся ўласным вопытам правядзення гульняў-экскурсій, як адной з формаў знаёмства наведвальнікаў з часовай экспазіцыяй. У адной з якіх, дарэчы, паўдзельнічалі і самі госці.
Напрыканцы “музейнага форуму” былі падведзены вынікі работы семінара-практыкума і акрэслены задачы на будучыню. А з улікам актуальнасці тэматыкі, бо развіццё культурна-пазнавальнага турызму звязана, перш за ўсё, з тым, што ён садзейнічае стварэнню пазітыўнага іміджу, павышэнню адукацыйнага і культурнага ўзроўню насельніцтва, павагі да сваёй нацыянальнай культуры, была выказана неабходнасць у правядзенні і надалей такіх інфармацыйна-адукацыйных мерапрыемстваў.

Вольга ГАЛУБОВІЧ,
спецыяліст па сувязях
з грамадскасцю
НГКМЗ “Нясвіж”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!