Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 9 °C

Наша гістарычная Памяць

Нясвіжскія навіны 2 года назад 2 1

Пост опубликован: 21.02.2022

Слова наша роднае, хапала
На стагоддзі доўгія цябе.
Багдановіч, Колас і Купала
Прыпадалі да цябе ў журбе.

Мова народа захоўвае самую поўную і самую глыбокую памяць.
Менавіта праз мову — пісьмовыя помнікі, летапісы, разнастайныя архіўныя дакументы — дайшлі да нас і выяўляюцца яшчэ да гэтай пары дакладныя і аб’ектыўныя звесткі з розных часоў, далёкіх і не вельмі. А праз вусныя ўспаміны старажылаў вяртаецца ці ўдакладняецца памяць бліжэйшага часу. Таму слушна назваць вусную і пісьмовую мову асноўным інструментам, рэтранслятарам і захавальнікам памяці.



Адно кароткае слоўка ці словазлучэнне можа падаць цэлы пласт нашай гісторыі, культуры і веры, народнага майстэрства. Яцвягі, судавы, зніч, касінер, слуцкія паясы, капліца, заходнікі, партызанскі лагер, выцінанка, талака, балея, маляваныя дываны, скудзельніца… Прыгадайце значэнні гэтых слоў ці даведайцеся, калі не выпала ведаць, — і перад вамі адчыніцца акно ў мінуўшчыну, годную, слаўную, таленавітую, гераічную, а то і трагічную.

“Жыццё як песня”: Наталля Пятроўна Вініцкая (крайняя справа) і колішнія ўдзельніцы Малёўскага фальклорнага гурта

А колькі пракаветнага тоіць-зберагае ў сабе кожны родны тапонім! Мовай зямлі назваў мясцовыя найменні даследчык-тапаніміст Вадзім Жучкевіч. Урочышча непадалёк ад Сейлавіч займела назву Касцянёва, бо спачываюць там бясслаўныя парэшткі няпрошаных валацуг-заваёўнікаў. Вёска Карцэвічы захоўвае ў сваёй назве даўнюю легенду аб працавітых першапасяленцах, што здолелі выкарчаваць лес, каб ператварыць яго ва ўрадлівы палетак. Вёска Арда на памежжы Нясвіжчыны і Клеччыны захоўвае памяць пра тых татараў, што прыйшлі сюды не з лукамі і стрэламі, а каб мірна жыць і працаваць на гэтай божай зямлі; асвоілі яны і тутэйшую мову, адно што запісвалі нашы словы сваёй прывычнай арабскай вяззю. А ёсць жа яшчэ на Нясвіжчыне і непадалёк ад яе Кунаса і Баяры, Гірыч Поль і Гавязна, Ванжовец і Грыдзева, Булатаўшчына і Дунай як даўнія адгалоскі шматлікіх падзей на вятрах гісторыі, разнастайных стасункаў беларусаў з іншымі народамі.
А шматвяковая народная творчасць, найперш песні! Іх вобразы-паралелізмы найвышэйшага гатунку, што па сваёй метафарычнай напоўненасці пад сілу не кожнаму навамоднаму паэту з акадэмічнай адукацыяй.

Цераз рэчаньку,
цераз быструю
Я не пераскочу.
Аддайце мяне, мая мамачка,
За каго я хочу.

За сямейна-пабытовымі, здавалася б простымі абразкамі даўнейшага жыцця — памяць сэрца, водгулле жаночых лёсаў не аднаго пакалення, трымценне тысяч тонкіх струн беларускай душы.
Хацелася б, каб Год гістарычнай памяці, год юбілеяў Купалы і Коласа стаў для нас адначасова і годам любові да роднай мовы як найважнейшага духоўнага складніка народнай самасвядомасці.

Наталля ПЛАКСА,
пераможца двухгадовага журналісцкага конкурсу “Культурны ракурс”
штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”, краязнаўца.

2 комментария

2 комментария

  1. Аноним:

    Można zapytać dlaczego??? Od wielu lat czytam Nowiny,bardzo czesto pisałam komentarze ,wtórych nie tylko umieszczałam swoją opinię ale dodawałam wiele wiadomości….
    Wraz z nowa redakcją widac są nowe obyczaje..nie jestem osobą obcą ani nieznaną w Nieświezu..
    Jest takie powiedzenie..»mówi sie trudno i kocha sie dalej»» aleja tego w stosunku do NOWIN nie powiem… pozdrawiam Nieświez Wiktoria

  2. wiktoria:

    Dawno już nie było w NOWINACH pani Natalii Płaksy. ..tym bardziej z wielkim zainteresowaniem czytam ten artykuł i czekam na następne Jej artykuły, krajewidy..
    Dziekuję i pozdrawiam Wiktoria Żukiewicz

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!