Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 5 °C

Нашы галасы патрэбны Беларусі

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 1

Пост опубликован: 22.02.2022

Сёння ў нашай краіне пачалося датэрміновае галасаванне за абноўленую Канстытуцыю Рэспублі Беларусь. 27 лютага — асноўны дзень рэферэндума. Мы прыйдзем на свае ўчасткі, каб аддаць галасы за добрыя, эвалюцыйныя перамены ў жыцці дзяржавы і кожнага яе грамадзяніна. А зараз жыхары Нясвіжчыны працягваюць дзяліцца на старонках “НН” сваімі думкамі і меркаваннямі.

Віктар Люмін, механізатар ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”:



— Пайду на рэферэндум, каб прагаласаваць за мір, спакой і парадак на беларускай зямлі, у тым ліку і на маёй роднай макашоўскай зямлі. Вёска Макашы, што стаіць на беразе прыгожай рачулкі Ушы, вёска, дзе жыве мая мама, мне вельмі падабаецца. Апошнім часам яе добраўпарадкоўваюць, каб выглядала прыгажэй і камфортней. І на гэтай зямлі я працую болей за 10 гадоў. Розныя работы даручаюць у адкрытым акцыянерным таварыстве — ад развозкі саломы па фермах да сяўбы збожжавых культур. Стараюся выконваць усё акуратна, якасна, каб багатым вырас ураджай, добра адчувала сябе жывёла.
Мне 37 гадоў. Але ж прыйдзе час — і настане пенсійны ўзрост. Артыкул 47 праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі абяцае: “Грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права на сацыяльнае забеспячэнне па ўзросту…”. Хацелася б, каб на поўную моц запрацавала і добраахвотнае страхаванне дадатковай накапіцельнай пенсіі, калі ў яе фарміраванні ўдзельнічаюць і работнік, і наймальнік — я кажу пра ўжо вядомыя нам тры працэнты. Канстытуцыя гарантуе сацыяльную абароненасць сваіх грамадзян, ёсць адпаведны Указ №367 Прэзідэнта краіны. Такім чынам, працуючы цяпер, мы ствараем аснову свайго жыцця ў будучым — у пажылым узросце.

Ніна Дзярчэня, жыхарка г. Нясвіжа:
— Мы ніколі не думалі, што давядзецца абараняць інстытут традыцыйнай сям’і з дапамогай Асноўнага Закону сваёй дзяржавы, што святыя, хрысціянскія складнікі існавання чалавецтва будуць у некаторых краінах раствораны і зняважаны, што прасоўванне патрабаванняў прадстаўнікоў і прыхільнікаў “партыі” ЛГБТ выйдзе амаль не на першы план у іх палітыцы. 30 дзяржаў з агульным насельніцтвам больш за 1 мільярд чалавек узаконілі доступ аднаполых пар да шлюбу. Яны ўсынаўляюць дзяцей. Бедныя хлопчыкі і дзяўчынкі! Што з іх вырасце?!
На беларускай зямлі захоўваюцца векавыя ўстоі, традыцыі, звычкі. У нашай сям’і ёсць тата і мама, а не бацькі пад нумарам адзін і два. Тата — мужны, смелы, працавіты, строгі і добры, абаронца сям’і, сябар і настаўнік для сваіх дзяцей. Мама — ласкавая, усмешлівая, далікатная, тактоўная, захавальніца хатняга ачага, скарбніца мудрасці і надзейнае крыло, якое ахінае ад непрыемнасцей і бед.
У арт. 32 праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь запісана: “Шлюб як саюз жанчыны і мужчыны, сям’я, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства знаходзяцца пад абаронай дзяржавы”. Нашы традыцыі — вялікая каштоўнасць. Ужо толькі за адзін гэты пастулат варта сказаць на рэспубліканскім рэферэндуме “так” абноўленай Канстытуцыі. А яна ж змяшчае яшчэ шмат іншых разумных, своечасовых дапаўненняў, унесеных усенародна. Скажам ім “так”.
Запісала
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Вячаслаў МАЗАЛЕЎСКІ, вядучы спецыяліст па музейна-педагагічнай дзейнасці Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”:
— Неабходнасць у карэкціроўцы Асноўнага Закона абумоўлена самім часам: за апошнюю чвэрць стагоддзя шмат што змянілася і ў грамадскім і эканамічным плане. Практыка перагляду канстытуцыйных норм існуе ў многіх краінах свету, і гэта лічыцца нармальнай з’явай.
Напрыканцы мінулага года на ўсенароднае абмеркаванне быў вынесены праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Я ўважліва прачытаў гэты дакумент для таго, каб зразумець, што дадуць змены ў Канстытуцыю. Мне не ўсё роўна, у якой краіне я буду жыць заўтра. Актуальным сёння з’яўляецца захаванне мірнага неба ў краіне, спакою і стабільнасці. У праекце прадугледжаны страховачныя механізмы, якія гарантуюць абарону ад патрасенняў, падобных да тых, якія мы перажылі ў 2020 годзе. Хочацца, каб наша краіна і надалей развівалася планамерна і паступальна, сваім шляхам ішла наперад, захоўваючы суверэнітэт, нацыянальную самабытную культуру, гістарычную памяць і праўду пра Вялікую Айчынную вайну, спакой, устойлівасць і стабільнасць у грамадска-палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці, а таксама традыцыі і інтарэсы беларускага народа… Такія гарантыі і ўпэўненасць у заўтрашнім дні я знайшоў у змяненнях і дапаўненнях у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
Толькі мы, грамадзяне краіны, у праве самі праз рэферэндум прымаць рашэнні, якія паўплываюць на наша жыццё ў будучым.
Я ўпэўнены, што грамадзянскі абавязак кожнага беларуса прыняць удзел у рэферэндуме. Калі мы, грамадзяне Беларусі, лічым сябе такімі і адказнымі, то мы павінны прыйсці 27 лютага на выбарчыя ўчасткі і выказаць сваё меркаванне. Усе змяненні Канстытуцыі маюць адну мэту — стварыць умовы для далейшага ўстойлівага, стабільнага развіцця, забеспячэння працвітання нашай краіны. І інакш быць не можа.
Соф,я ЛЮБАНЕЦ.

Сергей Белозорович, председатель Несвижского сельского исполнительного комитета:
Нашей Конституции уже 27 лет. Достойный возраст, однако Основной Закон страны должен соответствовать требованиям времени, поэтому внесение изменений неминуемы. Президент принял правильное решение — народ должен решать судьбу Беларуси путем всенародного опроса.
С большим интересом ознакомился с проектом обновленной и дополненной Конституции. Что хочется сказать — я их поддерживаю.
При проведении диалоговых площадок мы обсуждали предлагаемые изменения и дополнения в Конституцию и пришли к мнению, что этот закон живой и отражает реальную жизнь. Так, предлагается включить в него нормы о том, что государство оказывает поддержку семьям с детьми, детям-сиротам, заботится об инвалидах и пожилых людях, гарантирует гражданам бесплатное лечение. Мы видим, что и в дальнейшем государство сохранит курс на социально ориентированную экономику. Я считаю, пришло время каждому из нас проявить гражданскую позицию, прийти на избирательные участки и отдать свой голос за наше общее будущее.
Светлана ШАТРУН.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!