Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

“Прамая лінія” для вырашэнння пытанняў

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання па Стаўбцоўскай выбарчай акрузе № 70 Іван Мамайка правёў прамую тэлефонную лінію ў Нясвіжскім раённым выканаўчым камітэце.

Да дэпутата звярнуліся два жыхары нашага раёна. Вясковец з Юшавіч задаў пытанне аб выкарыстанні чэкаў “Маёмасць”. Ён уклаў іх у Барысаўскі будтрэст №21. Калі стаў пытацца пра дывідэнды, яму ў трэсце адказалі, што прадпрыемства стратнае, і іх не будзе. Чалавек хацеў ведаць, ці можна забраць адтуль свае чэкі і ўкласці іх у іншае прадпрыемства.



Другі званок быў ад жыхаркі Нясвіжа, якая паўторна звярнулася з нагоды няпоўнай праверкі, што праводзілася па кражы яе маёмасці.

Дэпутат узяў пытанні на кантроль, і пасля іх вывучэння у вызначаны законам тэрмін людзям будуць дадзены адпаведныя адказы.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!