Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 10 °C

Скажам “так” мірнай і квітнеючай Беларусі

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 25.02.2022

22 лютага ў краіне пачалося датэрміновае галасаванне за абноўленую Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. У нядзелю, 27 лютага, — асноўны дзень рэспубліканскага рэферэндуму. Беларусы кажуць “так” праекту змяненняў і дапаўненняў у Асноўны Закон, каб зрабіць яго яшчэ больш важкім, моцным, каб ён адпавядаў сучасным рэаліям нашага жыцця, палітыкі і міжнароднай абстаноўкі. Сёння жыхары раёна працягваюць дзяліцца сваімі думкамі на старонках “Нясвіжскіх навін”.



Яўген Здановіч, дырэктар ААТ “Грыцкевічы”:
— Мы сёння пішам старонкі навейшай гісторыі роднай Беларусі. Гэта вельмі адказная справа. І пайсці на рэферэндум, прагаласаваць за абноўленую Канстытуцыю трэба абавязкова, усім, бо Асноўны Закон краіны — гэта праграма, па якой мы будзем далей жыць і працаваць. Гэтая праграма распрацавана, абмеркавана і складзена ўсенародна, яна з’яўляецца вынікам работы калектыўнага розуму. І зацвердзіць яе неабходна большасцю галасоў беларусаў.
У праекце змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі ўсё важна. Але хацелася б адзначыць неабходнасць захавання гістарычнай памяці ў нашай суверэннай, мірнай краіне. Мне, як удзельніку ваенных дзеянняў у Афганістане ў саставе абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў, добра вядома, што такое вайна. Таму трэба ўмацоўваць Беларусь эканамічна і палітычна, каб яна не паўтарала трагічных падзей, што адбываліся і адбываюцца на тэрыторыі іншых былых савецкіх рэспублік. Беларусь — міралюбівая краіна. За яе незалежнасць, яе нацыянальную самабытнасць мы і павінны аддаць свой голас 27 лютага.
Ячэйкай нашага грамадства з’яўляецца сям’я. Выдатна, што артыкул 32, прысвечаны ёй, так грунтоўна дапоўнены. Шлюб — гэта саюз мужчыны і жанчыны. Сям’я, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства знаходзяцца пад абаронай дзяржавы. Муж і жонка маюць роўныя правы ў шлюбе і сям’і. Дзяржава аказвае падтрымку сем’ям з дзецьмі, дзецям-сіротам і дзецям, што засталіся без апекі бацькоў. У сваю чаргу, дарослыя абавязаны рыхтаваць дзяцей да грамадска карыснай працы, прывіваць культуру і павагу да законаў, да гістарычных і нацыянальных традыцый.
Такія прыярытэты павінны быць расстаўлены ў чалавечых адносінах, у нашым грамадстве. І, аб’яднаныя адзінымі ідэямі, высокім пачуццём патрыятызму, мы захаваем нашу Беларусь мірнай і квітнеючай.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!