Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 13 °C

У імкненні зрабіць краіну лепшай

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

У Палацы спорту прайшоў фінал асветніцкага праекта “У рэжыме праўды”.
Як усім зразумела, сёння важна ўмець прадэманстраваць адзінства і імкненне зрабіць сваю краіну лепшай. Для гэтага ў суботу ў Палацы спорту сабраліся палітыкі, журналісты, спартсмены, артысты, грамадскія дзеячы і проста неабыякавыя людзі, патрыёты Беларусі. Фінал асветніцкага праекта “У рэжыме праўды” атрымаўся маляўнічым, эмацыйным і па-сапраўднаму натхняльным.



Мерапрыемства пачалося з Прэамбулы Канстытуцыі, якая задала патрэбны тон праекту. Залу ўпрыгожвала нацыянальная сімволіка, а на пляцоўцы ў мізансцэнах артысты мовай мастацтва стваралі трывожныя выявы жніўня 2020-га.
Тады на журналістаў і сілавікоў сыпаліся пагрозы і абразы. Але так шчыра пра гэта на публіку яшчэ не казаў ніхто. «У рэжыме праўды» сваю асабістую гісторыю расказвалі ўжо не проста спікеры, а матыватары, якія засталіся моцнымі і дапамаглі вытрымаць астатнім.
Яскрава пра гэта сказаў Марат Маркаў, старшыня праўлення тэлеканала АНТ: «Мы сапраўды пераможцы, хаця нельга казаць пра тое, што выйграная вайна. Выйграна бітва, але мы абавязаны ведаць і пераконваць тых, хто сумняваецца ў тым, што мы на баку праўды, і гэта галоўнае. Нас сапраўды большасць, хаця нам спрабавалі даказаць, што гэта не так. Але вы самі бачыце, наколькі зараз усё памянялася: уся інфармацыя, усе крыніцы, увесь інфармацыйны ком. Мы ўжо пачынаем атрымліваць сапраўдную інфармацыю, не проста праўдзівую, а сапраўдную. І гэта значыць, мы на правільным шляху».
Крылатыя фразы Прэзідэнта і яго смелыя рашэнні, якія ставілі ў тупік апанентаў, сталі брэндам. Модны прысуд вынеслі ўсім тым, хто быў не “за”, а “супраць” нацыянальнага: гісторыі, сімволікі, традыцый.
Унікальны праект аб’яднаў людзей самых розных прафесій… На сцэне і ў зале знаходзіліся многія з тых, хто так ці інакш сутыкнуўся з прэсінгам, каму давялося адстойваць уласныя інтарэсы і нацыянальныя ідэалы, і хто дакладна ведае, якой хоча бачыць сваю краіну заўтра.
У зале на 3,5 тысячы гледачоў не было свабодных месцаў. Дзякуючы фармату шоу-мітынгу прысутныя з’яўляліся не проста слухачамі, а ўдзельнікамі дыялогу. Яны задавалі пытанні і самі разважалі аб самай важнай падзеі ў краіне — рэферэндуме.
Цяпер, калі ўсе фэйкі разбураны, беларусы галасуюць за мір і незалежнасць краіны, у якой яны могуць ствараць сем’і, вучыцца і думаць пра будучыню.
Думку многіх выказаў і Алег Гайдукевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: “Беларусь сёння — гарантыя міру ў Еўропе. Дзякуючы нам вайны зараз няма. Дзякуючы Беларусі Еўропа не палае, мы моцная дзяржава, а моцныя паводзяць сябе годна, мы не паддаемся на правакацыі, хаця іх мільён кожны дзень”.
Было б няправільна, гаворачы аб патрыятызме, не ўспомніць герояў у белых халатах. Не так даўно яны дапамагалі бежанцам на мяжы, пры гэтым не спыняючы ратаваць жыцці ў палатах чырвоных зон. Там, у бальніцах, у іх кожны дзень ішлі і ідуць свае бітвы. Там яны атрымліваюць свае перамогі, якіх не было б без падтрымкі неабыякавых суайчыннікаў. І тут беларусы праявілі сваё адзінства.
Застацца верным прафесіі, будзь ты ўрач, настаўнік ці журналіст, — не проста грамадзянская пазіцыя, але і самая сапраўдная сацыяльная адказнасць. І такія ёмістыя азначэнні насамрэч не што іншае, як любоў да абранай справы. Простай мовай аб гэтым разважалі і спікеры.
Іх выступленнні атрымлівалі магутную эмацыянальную падтрымку праз выдатныя канцэртныя нумары і спецэфекты — рознапланавыя музычныя творы ад знакамітых эстрадных хітоў да “Навальніцы” Вівальдзі ў выкананні ансамбля балалаечнікаў пакінулі незабыўныя ўражанні ў слухачоў. А ад музычнай кампазіцыі “Не прадаецца дом бацькоў” групы “Дразды” на вачах многіх прысутных заблішчэлі слёзы.
Які шлях патрэбен краіне, напэўна, у сваім сэрцы ведае кожны. Роўна праз тыдзень, 27 лютага, вырашыцца лёс краіны. Краіны, якая захоўвае лепшае, глядзіць у будучыню і выступае за перамены. Але толькі за тыя, што вядуць па шляху эвалюцыі, а не рэвалюцыі.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.
Фота БелТА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!