Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Бібліятэка ў плыні сучаснасці

Нясвіжскія навіны 2 года назад 1 0

Пост опубликован: 13.03.2022

Вялікіх поспехаў у сваёй дзейнасці з года ў год дасягае Ланская інтэграваная сельская бібліятэка. Для юных чытачоў тут арганiзаваны духоўна-краязнаўчы клуб “Благавест”, нязменна займальныя мерапрыемствы праходзяць для ўсіх мясцовых жыхароў.
Датай узнікнення сучаснай Ланскай бібліятэкі лічыцца жнівень 1945 года, але яшчэ “пры Польшчы” ў 1930-х гадах існавала бібліятэка з кнігамі на польскай мове, малая частка фонду якой захавалася і цяпер беражліва захоўваецца ў сучасным храме кніг. Іншай папярэдніцай бібліятэкі з’яўлялася хата-чытальня, якая адкрылася ў 1939 годзе. У ёй большасць асобнікаў літаратуры былі на беларускай мове. Але не толькі кнігі прыцягвалі наведвальнікаў — там можна было пагуляць у шашкі і даміно, паслухаць патэфон, пачытаць газеты.



За 77 гадоў свайго існавання бібліятэка поўнасцю змяніла і пашырыла свой фонд і, дзякуючы захапленню гісторыяй роднай зямлі, мясцовымі абрадамі і звычаямі загадчыка інтэграванай бібліятэкі Алены Жук, моцна развілася краязнаўчая работа. Сабраная па крупінках вялікая колькасць матэрыялаў аформлена ў “Летапіс вёскі Лань”. Алена Мікалаеўна працуе ў бібліятэцы ўжо 25 гадоў, і ўвесь гэты час з захапленнем прадумвае новыя метады і формы работы, каб падтрымліваць цікавасць чытачоў да кніг, прывіваць маладому пакаленню важныя чалавечыя якасці:
— Цяпер у бібліятэцы працуе дзіцячы клуб, які мае духоўны накірунак. Мы разам вывучаем асновы праваслаўя, чытаем цудоўныя мастацкія творы, спазнаём навакольны свет, — распавядае Алена Жук. — Ёсць таксама духоўна-краязнаўчы клуб “Благавест”, у якім знаёмім хлапчукоў і дзяўчынак з дзіўнымі куткамі Нясвіжчыны і дапамагаем спазнаваць духоўныя ісціны. Многія дзеці прыходзяць да нас з году ў год, таму што ім цікава адкрываць для сябе нешта новае і з карысцю бавіць вольны час. Кожны тыдзень я праводжу розныя мерапрыемствы, таму рытм жыцця хуткі. Трэба пастаянна быць у курсе таго, што цікавіць мясцовых жыхароў, ствараць цікавыя тэматычныя дэкарацыі да святаў, рыхтаваць ранішнікі. На свае мерапрыемствы мы часта запрашаем настаяцеля храма Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы іерэя Васілія Кісяля, работнікаў РАНС, РАУС, Ланскай амбулаторыі і іншых службаў і арганізацый. Цесна супрацоўнічаем з Ланскім сельскім домам культуры, з мясцовай школай, з сельскім выканаўчым камітэтам, з ААТ “Лань-Нясвіж”.
З 2016 года ў нас ёсць свой тэатр лялек — батлейка. На дадзены момант ён адзіны ў раёне. Пачалося ўсё з традыцыйнага каляднага спектакля “Цар Ірад”, паказваем яго да кожнага свята Божага нараджэння. Акрамя гэтай пастаноўкі ў нас ёсць яшчэ 5 спектакляў. Сцэнарый для іншага паказу, “Марыі Магадлены”, стваралі самі. З батлейкай аб’ехалі ўсе дзіцячыя сады і школы раёна, выступалі з пастаноўкамі ў Мінску і літоўскім горадзе-пабраціме Радвілішкіс. Усюды нас вельмі цёпла прымалі, — падвяла вынік свайго аповеду Алена Мікалаеўна.
Яшчэ дзесяць гадоў таму бібліятэка ў першую чаргу была ціхім кутком для чытання. Але правіла “усё цячэ, усё змяняецца” закранула і агульны лад у храме кніг. Сёння бібліятэка — гэта цэнтр грамадскага жыцця, шумны і вясёлы, які арыентуецца на асобу і яе разнастайныя патрэбы.
Неаніла ЛЮБАНЕЦ.

1 Comment

1 Comment

  1. Wiktoria:

    Pani Lena Żuk..jak dobrze jest przeczytać takie słowa o Kims,kogo sie zna i szanuje
    Wiele razy byłam w bibliotece Łani,a nawet obejrzeliśmy z przyjaciółmi pokaz BETLEJKI.
    Jestem pełna podziwu dla pracy,pomysłów, zdolności nie tylko organizacyjnych ale i artystycznych Pani Leny, Najbardziej jednak wysoko cenię pracę z dziećmi ..dzieci z Łani są bliskie memu sercu,bo właśnie z Łani, mam wspomnienia dzieciństwa,krótkiego pobytu …a jeszcze dzisiaj jest mi to miejsce drogie i bliskie.
    Mam sporo pamiątek i myślę,że przy najbliższej okazji przekażę je Pani Lenie,którą serdecznie pozdrawiam i życzę dalszych wspaniałych osiągnięć .Pozdrowienia Wiktoria Żukiewicz

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!