Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 8 °C

Чатыры жанчыны раёна ўдастоены ордэна Маці

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 15.03.2022

Сёння, у рамках святкавання Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта №70 ад 25 лютага 2022 г. “Аб узнагароджанні за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей” дзяржаўнай узнагароды — ордэна Маці — будуць удастоены чатыры маці нашага раёна: Алена Цвірко, Алена Чурак, Надзея Саргужыева і Марына Свірыда. Усе яны жывуць у Нясвіжы і гадуюць па пяцёра дзетак.



У Алены Цвірко 5 дачок. Сама жанчына працуе страхавым агентам у прадстаўніцтве “Белдзяржстрах” па Нясвіжскім раёне, але на цяперашні момант знаходзіцца на адпачынку па догляду за дзіцем. Тры старэйшыя дачкі — Марыя, Кацярына і Вікторыя — вучацца ў школе, чацвертая — Дар’я — наведвае дзіцячы садок, а самая малодшая — Ульяна — пакуль што разам з мамай дома, на хатнім выхаванні.
Таксама 5 дачок, добрых памочніц гадуе і Алена Чурак. Зараз мнагадзетная мама знаходзіцца з малодшымі Анастасіяй і Сафіяй дома. Старэйшая Ангеліна вучыцца ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце, Алеся — навучэнка Нясвіжскага каледжа, а Уладзіслава — вучаніца трэцяй школы г. Нясвіжа.
Алена Аляксееўна з’яўляецца работнікам Нясвіжскай ЦРБ, працуе ў жаночай кансультацыі медрэгістратарам. Акрамя таго, жанчына захапляецца рукадзеллем. Стварае вырабы з атласных стужак, ёлачныя цацкі.
Два сыночкі і тры дачушкі ў Надзеі Саргужыевай. Дзве старэйшыя — дзяўчынкі Дамініка і Крысціна — вучаніцы першай школы Нясвіжа. Далей — два хлопчыкі: Данііл наведвае дзіцячы сад, а Павел пакуль што гадуецца дома. Разам з ім каля мамы і паўтарагадовая Дар’я.
Сама Надзея Вячаславаўна робіць прадаўцом ва ўнітарным прадпрыемстве “Магазін № 10”.
Марына Свірыда мае чатырох дачок і сына. Дзве старэйшыя дзяўчынкі — Соф’я і Вікторыя — вучацца ў школе, у 5 і 3 класе адпаведна. Сын Арцём — вучань 1-га класа. Трохгадовая Кіра наведвае дзіцячы садок, а паўтарагадовая Ксенія выхоўваецца дома.
Прадстаўленыя да ўзнагароджання жанчыны — любячыя і клапатлівыя мамы. Дзякуючы іх чуласці, спагадлівасці і ўвазе, у сем’ях пануюць сапраўдны лад і спакой.
Дар’я ПІВАВАРСКАЯ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!